Маладыя, здатныя ўпрыгожваюць калектыў

Год моладзі Нумары

image_pdfimage_print

Інжынер па ахове працы СЗАТ «Агракамбінат «Колас» Вольга Калошыч – выпускніца Дзераўнянскай школы. Як і многія іншыя выпускнікі гэтай навучальнай установы, у свой час Вольга выбрала для паступлення Беларускі агратэхнічны ўніверсітэт. З гэтай ВНУ Дзераўнянская СШ супрацоўнічае ўжо 16 гадоў праз арганізацыю вочна-завочных курсаў. І кожны год выпускнікі школы становяцца студэнтамі БАТУ. У гэтым годзе таксама два выпускнікі паспяхова здалі экзамены і сталі студэнтамі гэтай вышэйшай навучальнай установы, якая рыхтуе кадры для аграпрамысловага комплексу краіны.

Вольга Калошыч на філіяле «Птушкаферма» ў Любкаўшчыне на інжынернай пасадзе і адказвае за ахову працы на вытворчасці. Яна дзеліцца сваім настроем, перадае ўражанні. Арганізацыя вытворчага працэсу на аграпрамысловым прадпрыемстве, дзе яна атрымала пасаду, аўтаматызаваная. Прадпрыемства паказвае ўзор высокай культуры вытворчасці. Таму такая вялікая адказнасць у інжынера па ахове працы за бяспеку на прадпрыемстве, захаванне маёмасці. Вольга Калошыч гаворыць, што кіраўніцтва фірмы заўсёды прыслухоўваецца да прапаноў па ўдасканаленні вытворчасці, паляпшэнні ўмоў працы, хоць і так яны максімальна дасканалыя.

Калектыў птушкафермы пастаянна амалоджваецца.

– Кампанія адкрыта для ўлівання маладых кадраў, – гавораць спецыялісты службы па рабоце з персаналам СЗАТ «Агракамбінат «Колас». – Вельмі запатрабаваны на нашай вытворчасці спецыялісты ветэрынарнай медыцыны, заатэхнікі, знойдзецца месца маладым кадрам і на мясакамбінаце ў Зарэччы.

Кожны год прадпрыемства прымае на працу маладых спецыялістаў. У гэтым годзе на пасаду інжынера па якасці на ведамасны мясакамбінат заступіла выпускніца Пінскага аграрнага тэхналагічнага каледжа Вікторыя Асіпук . Годам раней мясакамбінат прыняў на працу двух тэхнолагаў – выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. На СЗАТ «Агракамбінат «Колас» імкнуцца беражліва адносіцца да малыдых кадраў, дапамагчы ім стаць добрымі практыкамі, каб яны прыйшлі і засталіся.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ, фота аўтара

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *