Тыдзень маці ў радзільным аддзяленні

Нумары Соцыум

Багаты на пяшчоту, сардэчныя словы Тыдзень маці на Стаўбцоўшчыне прадоўжыўся ў чацвер у радзільным аддзяленні райбальніцы. Сюды да матуляў-парадзіх Наталлі Шуцілавай, Алесі Шаціла, Ларысы Дасько, Вольгі Васіленка, Веранікі Клочка, Дзіяны Собаль, Хрысціны Малевіч і Кацярыны Стаценінай, якія днямі нарадзілі трох хлопчыкаў і пяць дзяўчынак, завіталі з кветкамі і падарункамі ад райвыканкама і грамадскіх арганізацый старшыня раённай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Жанна Лысая (на здымку ў цэнтры) і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Наталля Лапко.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *