Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Жыхары вёскі Пруды звярнуліся ў рэдакцыю з пытаннем дастаўкі газавых балонаў у іх вёску.

З філіяла ВУ «Стоўбцыгаз» атрымана такое тлумачэнне: «Дастаўка балонаў са звадкаваным вуглевадародным газам праводзіцца насельніцтву ў горадзе і ў сельскай мясцовасці, дзе зроблены мантаж індывідуальнай балоннай устаноўкі (ІБУ) і ёсць Дагавор – тэхнічны пашпарт індывідуальнай балоннай устаноўкі. Дастаўка і ўстаноўка балонаў спажыўцам газу праводзіцца вадзіцелем аўтамабіля і слесарам па эксплуатацыі і рамонце газавага абсталявання. Захоўваць газавыя балоны, не падключаныя да ІБУ, забараняецца. Для бесперабойнага атрымання газу можа служыць мантаж ІБУ па схемах: з двума балонамі, якія ўстанаўліваюцца не ў памяшканні ў спецыяльнай незгаральнай шафе; з двума балонамі, якія ўстанаўліваюцца па камбінаванай схеме (унутры памяшкання і звонку будынка). Указаны від работ (паслуг) можа выканаць філіял ВУ «Стоўбцыгаз» на платнай аснове паводле заявы спажыўца газу. Замена шафы для захоўвання балонаў каштуе 174 794 рублі.

Па ўсіх пытаннях газазабеспячэння просім звяртацца ў філіял ВУ «Стоўбцыгаз» (тэл. 5-12-65)».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *