Тыдзень маці на Стаўбцоўшчыне

Нумары Соцыум

ЁСЦЬ КАМУ, ПЕРАЖЫВАЮЧЫ, ПАМАЛІЦЦА АБ ТАБЕ…

Каб падарыць чалавеку радасць, сагрэць цяплом сэрца, прачуліць кранальнымі словамі,  не патрабуецца многага. Толькі ініцыятыва, жаданне падарыць цяпло. Аб гэтым падумалася падчас віншавальнай мінуткі ў жаночай кансультацыі. Усе работнікі гэтага аддзялення райпаліклінікі выйшлі раніцай са сваіх кабінетаў і павіншавалі пацыентаў. Гэта было вельмі прыгожа, непаўторна. Да Дня маці яны рыхтаваліся – напярэдадні надрукавалі на камп’ютары паштовачкі, выбраўшы цёплыя, добрыя словы пра маці, пра жанчыну, якая дорыць самае дарагое – жыццё. Паклалі гэтыя паштовачкі са стужачкамі ў святочную карзінку. Вельмі дарэчы былі расфарбаваныя і распісаныя паветраныя шары-сардэчкі, якія разам з паштоўкай атрымала кожная жанчына.

Прыгожа, сардэчна павіншавала жанчын загадчыца жаночай кансультацыі Зінаіда Туміловіч, пажадаўшы ім здароўя, шчасця, цудоўнага настрою, дабрабыту ў сем’ях, памятаць, што жанчына – гэта пачатак усяго. Яна з любоўю наказала жанчынам ні пры  якіх абставінах не забываць сачыць за сабою, прыгожа выглядаць, старацца ў сваіх сем’ях быць у добрым мірным настроі.

Павіншавалі жанчын таксама ўрач акушэр-гінеколаг Мая Цераховіч, акушэркі Святлана Вазнюк і Алена Крымская, нагадаўшы ўсім прысутным, каб не забылі патэлефанаваць сваім матулям і сказаць ім, як яны іх любяць. І на заключэнне быў такі выдатны экспромт – Святлана Клімовіч кранальна праспявала песню «Слово «мама» – дорогое», якую многія чулі ў выкананні спявачкі Яўгеніі Смальянінавай. У песні ёсць такія словы, якія нікога не пакінулі раўнадушным: «Если мать еще живая, // Счастлив ты, что на земле // Есть кому, переживая, // Помолиться о тебе». Святлана Уладзіміраўна атрымала ўдзячнасць не толькі пацыентак, але і сваіх калег. Святлана Клімовіч працуе фельчарам Слабадскога ФАПа, а ў жаночай кансультацыі ў кастрычніку падмяняе калегу, якая пайшла ў водпуск. Віншавальная мінутка ў жаночай кансультацыі яшчэ раз паказала, колькі яркіх талентаў сярод медыцынскіх работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы. А жанчыны ў гэты святочны дзень панеслі з сабою дамоў прыемныя ўражанні, светлы настрой і ўдзячнасць медыцынскім работнікам не толькі за іх рабочыя будні, але і за міласць сэрца.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПАСВЕДЧАННІ ДЛЯ ПЕРШЫНЦАЎ

14-га кастрычніка, у Дзень маці, у аддзеле ЗАГС прайшлі дзве рэгістрацыі нараджэнняў. Пасведчанні аб нараджэнні выдадзены на імя дзвюх дзяўчынак – Міланы Жыбуль, якая нарадзілася 6-га кастрычніка, і Кацярыны Кухарчык, якая нарадзілася 30-га верасня. Сімвалічна, што ў святочны дзень зарэгістраваны менавіта дзяўчынкі – таксама будучыя мамы. 

Абедзве дзяўчынкі – першынцы ў маладых сем’ях стаўбчан Аляксандра і Анастасіі Жыбулёў, Сяргея і Аксаны Кухарчыкаў. Ім, бацькам і іх нованароджаным дзецям, начальнік аддзела ЗАГС Надзея Картузава адрасавала па-жаночы прыгожыя, па-мацярынску цёплыя віншаванні і пажаданні. Кожная рэгістрацыя аб нараджэнні дзіцяці – гэта падзея не толькі для сям’і, а і ў цэлым для раёна і нашай краіны.

Як адзначае Надзея Картузава, аддзелам ЗАГС зарэгістравана з пачатку года 343 нараджэнні, у тым ліку 249 – у Стоўбцах. Сярод сельсаветаў лідзіруюць па колькасці нараджэнняў Старасвержанскі, Наваколасаўскі і Заямнаўскі. Толькі чатыры нараджэнні зафіксаваны на тэрыторыі Шашкоўскага сельсавета. Адметна, што ў 69-ці сем’ях сёлета з’явілася трэцяе дзіця, у 11-ці – чацвёртае, у чатырох – пятае. Значыць, пабольшала на Стаўбцоўшчыне на 84 шматдзетныя сям’і. Падлічана, што сярэдні ўзрост мамаў склаў 27 гадоў, татаў – 30 гадоў. Самыя маладыя – тры мамы, узрост якіх ад 16-ці да 18-ці гадоў.

Для сваіх нованароджаных дачушак сучасныя бацькі часцей за ўсё выбіраюць імёны Ксенія, Софія, Марыя, Анастасія, Дар’я, Кацярына, а для сыночкаў – Аляксей, Арцём, Максім, Кірыл, Мацвей, Цімафей, хаця сустракаюцца і «экзатычныя» імёны, такія як Апалінарыя, Мар’яна, Эліна, Ліяна, Гражына, Алісія, Фелікс, Піліп, Севасцьян, Дамір і іншыя. Любое імя ўпрыгожвае дзіця, а яно расце, каб прадоўжыць род, прынесці карысць сваёй сям’і і людзям. 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

СА СВЯТАМ, МАТУЛІ!

У Дзень маці на цэнтральных вуліцах Стоўбцаў прайшла акцыя БРСМ – «Са святам, матулі!»

Валанцёры руху «Добрае сэрца», вучаніцы школы № 3 г. Стоўбцы Анастасія Шпадарук і Аляксандра Цвірко, а да іх далучыліся і члены Стаўбцоўскага аддзялення юных выратавальнікаў-пажарных, вучаніцы гімназіі № 1 Вікторыя Луцік і Алена Мешыч, уручалі жанчынам галінкі жывых гваздзікоў.

– Было прыемна прывітаць кветкамі матуляў з калясачкамі, бабуляў з унукамі або цэлыя сем’і, якія ішлі ў поўным саставе – дарослыя і дзеці, выказаць ім віншаванні. Яны адгукаліся на гэта радаснымі эмоцыямі, святочным настроем, – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская і дадае, што святочныя мерапрыемствы да Дня маці прайшлі і ў школьных пярвічных арганізацыях БРСМ.

Не застаўся ўбаку ад свята і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. У рамках акцыі «Шчаслівая сям’я – бяспечная сям’я»  былі наведаны сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Ім яшчэ раз нагадалі пра правілы пажарнай бяспекі і ўручылі мамам кветкі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *