Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістравана па раёне за апошнія два тыдні 18 шлюбаў, зроблена восем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 14 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ксенія Чарнец, Анастасія Клімовіч, Арам Аршакян, Яраслаў Бурдзейка, Яраслаў Бець, Кацярына Яўсейчык, Ігнат Панфіленка, Фелікс Марусеў, Мікіта Трацяк, Арсеній Баўдзей, Даніла Казіміроўскі, Мар’яна Качановіч, Марыя Навіцкая і Захар Тубальцаў.

Зямны шлях закончыўся для 30-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі тры вогненныя здарэнні. Агнём знішчаны хлеў у Дзераўной. Прычына пажару высвятляецца. У Дружнай (Шашкоўскі сельсавет) загарэўся жылы дом, набыты нядаўна прыезджымі людзьмі, дзе пацярпеў пры выратаванні цешчы мужчына 1957 года нараджэння, які з апёкамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне. Без пацярпелых абышоўся пажар у дачным доме ў садовым таварыстве «Сябры» (вёска Атцэда).        

   Міліцыяй зарэгістравана 106 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 9 крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазраваемыя. На тэрыторыі чыгуначнай станцыі Стоўбцы нецвярозы злодзей паквапіўся на сумку з дакументамі і грашыма. 

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету аштрафаваны на 90 000 рублёў жыхар Канкаловічаў, які парушыў парадак вывазу дроў з лесу. Затрыманы жыхар Мінска і жыхар Баранавічаў, якія здабывалі ракаў на вадаёме ў Скамарошках. Жыхар Пільніцы спрабаваў лавіць рыбу сеткамі. Браканьерам пагражае штраф – ад 20 да 50 «базавых» з канфіскацыяй сродкаў незаконнага рыбалоўства.

Пракуратурай раёна праведзена праверка паводле заявы грамадзяніна наконт парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян у ААТ «Вішнявецкі-агра». Факты пацвердзіліся, дырэктару ўнесена прадстаўленне.

Суд аштрафаваў на 2 160 тысяч рублёў 38-гадовага жыхара Коласава – за нанясенне пацярпеламу цялесных пашкоджанняў.

 ДАІ выявіла 118 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Зафіксавана чатыры дарожныя аварыі. На скрыжаванні вуліц Ленінскай і Чапаева ў Стоўбцах ад наезду аўтамабіля пацярпеў веласіпедыст, 1930 года нараджэння, які нечакана выехаў з другараднай дарогі.

Санітарнай службай раёна знята з рэалізацыі 1,72 кг прадукцыі без таварных ярлыкоў у магазіне АЗС № 25 РДУП па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснефть – Минскоблнефтепродукт».

«Хуткая» атрымала 209 выклікаў, чатыры з іх – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *