На варце эканамічнай бяспекі

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Кантроль за выкананнем парадку здзяйснення знешнеэканамічнай дзейнасці з’яўляецца адной з прыярытэтных задач Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці па забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны.

У гэтай сувязі Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і праваахоўнымі органамі ў бягучым годзе працягнуты аналіз своечасовасці завяршэння суб’ектамі гаспадарання знешнегандлёвых аперацый, у тым ліку своечасовасці паступлення валютнай выручкі.

За 8 месяцаў бягучага года Камітэтам  дзяржкантролю Мінскай вобласці за парушэнні заканадаўства аб знешнеэканамічнай дзейнасці да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнуты 24 кіруючыя асобы на агульную суму 25,5 млн руб., а суб’екты гаспадарання аштрафаваны на суму больш за чатыры мільярды рублёў. У многіх выпадках матэрыялы праверкі былі накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням (бездзеянню) вінаватых адказных.

Кантроль за захоўваннем заканадаўства аб знешнеэканамічнай дзейнасці Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці будзе працягнуты.

Упраўленне кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *