Намаляваць музыку Агінскага

Адукацыя Нумары Факты, падзеi, людзi

2015 год аб’яўлены ЮНЭСКА  Годам Агінскага Міхала Клеафаса. 25 верасня адзначалася юілейная дата – 250 гадоў з дня нараджэння кампазітара.

Можна па-рознаму выказаць сваю любоў і падзяку маэстра. Слухаць яго паланэз № 13, танцаваць, чэрпаць інфармацыю з яго жыццёвага і  творчага  шляху, а можна…. можна было намаляваць  музыку.

Адкрыты міжнародны конкурс малюнкаў «Агінскі без межаў» праводзіўся яшчэ ў чэрвені грамадскай арганізацыяй «Ротари клуб «Минск». Вучні нашай школы  (12 чалавек) прымалі ўдзел у гэтым конкурсе. І вось прыемная навіна: вучань трэцяга класа Арцём Нікановіч (на здымку справа)  стаў пераможцам конкурсу. Разам з мамай ён быў запрошаны ў Мінск, дзе  атрымаў дыплом і грашовую ўзнагароду.

У маладзіковым чоўне вечар

Наплывае ціха на сады,

І здаецца, чутна ў шэпце вецця

Паланэз Агінскага тады.

Гэта радкі з верша Алены Руцкай, які выдатна прачытала Дзіяна Марцінкевіч падчас тэматычнага тыдня «Жыццё – паланэз», прысвечанага М. Агінскаму, які быў праведзены ў Рубяжэвіцкай школе. Вершаваныя радкі суправаджала мелодыя паланэза, яна запоўніла калідор, жамчужынамі рассыпалася па прыступках лесвіц, зазірнула ў класы.

На наступны дзень паланэз гучаў з экрана. З захапленнем, хваляваннем, суперажываннем вучні глядзелі фільм «Рана ў сэрцы!». Зраненае тугой па Радзіме і поўнае любові сэрца шаптала гледачам: «Любіце свой край, сваю Бацькаўшчыну».

На трэці дзень школа была подобна на квітнеючы луг: прыгожыя сукенкі дзяўчынак мільгалі па калідорах, надавалі асаблівую прыгажосць класным пакоям. Дзверы школы адчыніліся: прыгажуні-дзяўчаты і ўрачыста-афіцыйныя хлопцы запоўнілі школьны двор. Сонца, убачыўшы  такую прыгажосць, пад’ярчыла свае промні і паслала іх на дзяцей. Хвіліна…  Загучаў паланэз… Забіліся мацней сэрцы ў тых, хто глядзеў на гэтую прыгажосць: усіх вучняў урачыста, прыгожа паланэз запрасіў на танец. Не стрымаўся вецер: падхапіў  лісточкі і закружыў іх, закружыў у рытмах паланэза.

Напаследак сабраў усіх вучняў і касцёл Св. Юзафа. Яны прыйшлі сюды, каб паслухаць арганнае гучанне паланэза. Хвіліна цішыні… І вось з  вышыні, здавалася з нябёсаў, спускалася паступова і ахопліва ўсіх музыка. Яна была  незвычайнай, кожнага кранула, заблішчалі на вачах слёзы. І ніхто не саромеўся іх. Гэта былі слёзы любові.. Любові да Радзімы, да Бацькаўшчыны… Яго вялікасць паланэз «Развітанне з Радзімай» гучаў  і будзіў сэрцы і душу да любові, міласэрнасці, прабачэння… Ён гучаў з нагоды 250-годдзя  з дня нараджэння  кампазітара.

Школа выхоўвае  будучае.  Музыка, жыццёвы шлях славутых людзей Бацькаўшчыны – прыстойны прыклад для гэтага.

Вялікі дзякуй вучням, якія так актыўна ўдзельнічалі ў гэтых мерапрыемствах, настаўніцы Р. Т. Дубінец, якая вучыць  дзяцей гэтай прыгажосці,  арганісту Т. Л. Сабалеўскаму, які даў  магчымасць дзецям  пачуць іх сэрца і душу.

Рамуальда САБАЛЕЎСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Рубяжэвіцкай СШ

 

З КАНЦЭРТАМІ – НА ВЫБАРЧЫЯ ЎЧАСТКІ

Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў працягвае паказваць прыклад актыўнай канцэртнай дзейнасці.

На працягу ўсяго навучальнага года юныя артысты і мастакі ўдзельнічаюць у розных конкурсах на тэрыторыі Беларусі, радуюць мясцовых жыхароў выдатнымі праграмамі да вялікіх хрысціянскіх святаў.

У дзень выбараў вучні і настаўнікі школы мастацтваў далі сем канцэртаў.

Іх выдатнае выступленне выбаршчыкі маглі паглядзець у Дзераўнянскім Доме культуры, маладзёжным Цэнтры культуры ў Дзераўной, а таксама жахары Цеснавой, Куля, Хатавы – таксама на мясцовых выбарчых участках.

Выступленне вучняў і выкладчыкаў стварыла святочны настрой вяскоўцам і падарыла прыемныя мінуты радасці судакранання з мастацтвам.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *