ЦВК Беларусі апублікавала канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта

Выбары 2015 Нумары

Канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сведчаць аб тым, што на вышэйшую дзяржаўную пасаду выбраны Аляксандр Лукашэнка, за кандыдатуру якога аддадзена 5 102 478 галасоў выбаршчыкаў, што склала 83,5 працэнта, гэта значыць больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Паводле інфармацыі ЦВК, за Гайдукевіча Сяргея Васільевіча аддадзена 201 945 галасоў (3,3 працэнта), за Караткевіч Таццяну Мікалаеўну – 271 426 галасоў (4,4 працэнта), за Улаховіча Мікалая Дзмітрыевіча – 102 131 (1,7 працэнта). Не падтрымалі ні аднаго з кандыдатаў 386 225 выбаршчыкаў (6,3 працэнта). Акрамя таго, несапраўднымі прызнана 48 808 бюлетэняў (0,8 працэнта).

Агульная колькасць выбаршчыкаў па Рэспубліцы Беларусь склала 7 008 682, а бюлетэні для галасавання атрымала 6 115 690 чалавек. «У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнана, што выбары адбыліся, паколькі ў галасаванні прыняло ўдзел 6 113 013 выбаршчыкаў, што склала 87,2 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў», – адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме.

Адказваючы на пытанні журналістаў, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што выбарчая кампанія была спакойнай. Яна звярнула ўвагу, што сродкі масавай інфармацыі давалі роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *