Усебеларускі народны сход разгледзіць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016 – 2020 гады

Нумары Тэма тыдня

Дэлегаты V Усебеларускага народнага сходу разгледзяць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016 – 2020 гады. Аб гэтым заявіў 15 кастрычніка старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні дзясятай сесіі.

Падрыхтоўка прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэспубліканскага бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год уступіла ў завяршальную стадыю. У хуткім часе будзе падрыхтаваны і праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016 – 2020 гады, паведаміў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, Савет Рэспублікі вядзе ўсебаковую прапрацоўку гэтых дакументаў, прыцягваючы парламентарыяў, вядомых спецыялістаў і вучоных. «Мы пачалі ўжо работу. Створана кампетэнтная рабочая група, першыя прапановы мною перададзены прэм’ер-міністру Андрэю Кабякову і старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўлу Калауру», – адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *