У віхурнасці лёсу не скарыцца цяжкасцям, няпростым, часам крытычным абставінам. Вайна на Данбасе сям’ю Ганны Шарамет выціснула з абжытых родных украінскіх мясцін шукаць новы ціхі жыццёвы прытулак. Так, з невялікім хатнім скарбам сям’я аказалася ў Беларусі, а менавіта на Стаўбцоўшчыне. Яе, выдзеліўшы жыллё, прытуліла ААТ «Каганец». Не цураючыся работы, Ганна пайшла працаваць на мясцовую ферму цялятніцай, а нявестка – даяркай. Сын жа сеў за руль трактара, унук – аўтамабіля.
На новым месцы Ганна Шарамет прадоўжыла 40 гадовы стаж работы ў жывёлагадоўлі, і не без поспеху. Яе гадаванцы маюць штодзённыя кілаграмовыя прывагі.
Фота Васіля Зянько