Ветфельчар не застанецца без работы

Нумары Сельская гаспадарка Соцыум

image_pdfimage_print

Юлія  Віткоўская выбрала сельскагаспадарчую прафесію – яна паспяхова закончыла Смілавіцкі дзяржаўны агратэхнічны каледж і атрымала спецыяльнасць ветэрынарнага фельчара. І гэтым яна прыцягвае да сябе ўвагу. Юлія ў ліку тых прадстаўніц маладога пакалення, выбар якіх – прыклад іншым. Сваім прыгожым выглядам, дысцыплінавымі адносінамі да работы, цікавасцю да сваёй прафесіі Юлія разбурае стэрэатып, што сельскагаспадарчыя прафесіі непрэстыжныя.

Малады спецыяліст атрымала размеркаванне ў СЗАТ «Агракамбінат «Колас». Маладое папаўненне заўсёды радуе членаў любога калектыву. І на агракамбінаце Юлію гасцінна сустрэлі, старэйшыя калегі не пакінулі яе без увагі, дапамаглі ёй у асваенні выбранай, такой запатрабаванай на сучасны момант, прафесіі. Сваім вопытам з Юліяй Віткоўскай дзяліліся Ліна Дашкевіч і іншыя спецыялісты, якія доўгі час працуюць ветэрынарамі.

Для маладога ветфельчара было шанцункам трапіць на працу на агракамбінат, які з’яўляецца ўзорам выкарыстання перадавых тэхналогій у вытворчасці мяса птушкі.

У сучасны момант на філіяле птушкаферма агракамбіната ў Любкаўшчыне Юлія Віткоўская працуе ў забойным цэху. Тут таксама патрэбны ветэрынарны кантроль – за якасцю мяса птушкі і захаваннем усіх санітарных патрабаванняў. Тры гады работы дапамаглі ёй набыць практычныя навыкі, упэўненасць, жаданне і надалей удасканальвацца ў выбранай прафесіі.

Юлія Віткоўская выконвае свае абавязкі старанна, яе добра прынялі ў калектыве, яна камфортна адчувае сябе і сваёй працай імкнецца ўнесці асабісты ўклад у важкія поспехі аграпрамысловага прадпрыемства.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ,

фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *