У новым пяцігоддзі працаваць па-старому будзе немагчыма

Нумары

image_pdfimage_print

У новым пяцігоддзі працаваць па-старому будзе немагчыма, развіццё краіны будзе вызначацца навізной. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.

Фармулюючы мэту і сэнс нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Паспрабую зрабіць гэта сумленна і шчыра. Кожны з кіраўнікоў галін улады і вышэйшых службовых асоб – тыя, хто хочуць працаваць у новым пяцігоддзі,  – пры назначэнні на сваю пасаду павінен даказаць сваю здольнасць кіраваць». Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен адрознівацца ад іншых сваёй навізной. Менавіта таму патрабаванні да новага ўрада асаблівыя.

Прэзідэнт падкрэсліў, што не хоча згуляць на папулізме, які павінен быць поўнасцю выключаны з палітыкі. Людзі чакаюць змяненняў да лепшага. «І асаблівасць праведзеных выбараў можна ахарактарызаваць наступным чынам: мы вас падтрымаем і падтрымалі, але патрэбны змяненні да лепшага», – выказаў Аляксандр Лукашэнка пажаданні людзей.

«У грамадстве назбіралася вялікая маса чаканняў, я сказаў бы, крытычная маса чаканняў. І не задаволіць гэтыя чаканні мы не маем права», – перакананы беларускі лідар.

Паводле яго слоў, «галоўнае – жыццёвы ўзровень павінен расці». Тыя, хто выбіраў Прэзідэнта, разлічваюць на павышэнне свайго жыццёвага ўзроўню. «Я не кажу якім чынам. Усе вы павінны даць людзям работу і запатрабаваць за прадукцыйнасць працы», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Людзі вельмі незадаволены сістэмай цэнаўтварэння, і яны маюць рацыю», – сказаў Прэзідэнт.

«Возьмем адно пытанне, хто ў выніку гэтага цэнаўтварэння, а яно звычайна вядзе да росту цэн (асабліва, калі гэта бескантрольна), кладзе асноўныя даходы і грошы ў кішэнь. Вытворца? Як жа. Тыя, хто вырабляе тавары, атрымліваюць мізэрны прыбытак. А тыя, хто потым працуе з гэтым таварам, атрымліваюць шмат незаробленых грошай», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«Людзі вельмі скардзяцца на чыноўніцкую фанабэрыю. Мы развучыліся размаўляць з людзьмі», – выказаў незадаволенасць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што фанабэрыя і непаважлівае стаўленне да людзей зусім недапушчальны з боку чыноўнікаў. Інтарэсы і праблемы людзей – самае галоўнае для ўсіх органаў улады.

Прэзідэнт Беларусі патрабуе максімальную ўвагу ўдзяліць экспарту прадукцыі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.

Цяпер шмат гаворыцца аб змяненнях і рэформах у краіне. У сувязі з гэтым Прэзідэнт заявіў, што ў Беларусі не будзе рэформ, накіраваных на ломку існуючага парадку. «Рэфармаваць будзем, удасканальваючы тое, што ёсць», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што няма і не будзе грошай на тое, каб дашчэнту ламаць нешта, а потым гераічна аднаўляць.

Прэзідэнт таксама адхіліў прапановы па скарачэнні колькасці працуючых на буйных прадпрыемствах. Паводле яго слоў, да гэтых пытанняў трэба падыходзіць вельмі акуратна і абдумана. «Людзей, якія хочуць працаваць, выкідаць на вуліцу ніхто не мае права. Атрымаеце за гэта крымінальную адказнасць», – папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, некаторыя прапануюць цяпер прыняць рашэнне наконт пенсійнага ўзросту. Прэзідэнт лічыць, што людзі самі павінны вызначыцца, ці неабходна ў бліжэйшы час уносіць такія змяненні.

«Я аб гэтым гаварыў яшчэ ў перадвыбарны перыяд, што пенсійны ўзрост давядзецца павышаць. Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем», – падкрэсліў Прэзідэнт.

На яго думку, у любым выпадку пытанне павышэння пенсійнага ўзросту можа «вырашацца праз людзей». «Мы павінны параіцца з імі, будзем іх пераконваць, прасіць іх згоды», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Мы папросім у іх падтрымкі, – сказаў Прэзідэнт. – Пагодзяцца – правядзём змяненні. Не – значыць, не».

«Мы ўсюды пішам – дзяржава для народа. Дык давайце слухаць народ», – рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніводнае мерапрыемства немагчыма рэалізаваць без высокай выканальніцкай дысцыпліны. Паводле яго слоў, выканальніцкая дысцыпліна – гэта пытанне нумар адзін.

«Адкрываецца новая старонка ў развіцці нашай дзяржавы, і мы разам павінны адкрыць гэту старонку – сумленна, прынцыпова, адказна, – адзначыў Прэзідэнт. – Наперадзе нас чакаюць вельмі сур’ёзныя выпрабаванні. Неабходна забяспечыць не толькі далейшае развіццё, але і захаванне гэтай суверэннай незалежнай краіны, якую мы з вамі стварылі».

            БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *