Крокі пяцігодкі Сумесны праект «Праменя» і райвыканкама

Нумары Соцыум

АДУКАЦЫЯ

На працягу 2011-2015 гадоў сістэма адукацыі раёна стабільна функцыянуе і развіваецца. Мэтанакіравана вядзецца работа па павышэнню якасці ведаў, паспяхова рэалізуюцца падыходы па падрыхтоўцы да здачы цэнтралізаванага тэсціравання, атрымала далейшае развіццё работа з высокаматываванымі вучнямі.

У рамках аптымізацыі адукацыйнай сеткі праведзена рэарганізацыя шасці ўстаноў адукацыі ў вучэбна-педагагічныя комплексы дзіцячы сад – сярэдняя школа, ліквідаваны шэсць устаноў адукацыі ў сувязі з памяншэннем колькасці вучняў і эканамічнай немэтазгоднасцю ўтрымання даных устаноў.

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ёсць 16 школьных аўтобусаў. У бягучым годзе набыта яшчэ два новыя аўтобусы. За апошнія гады значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі раёна. Набыта пяць камп’ютарных і пяць лінгафонных класаў, 95 % забяспечаны мультымедыйнымі ўстаноўкамі.

На выкананне рамонтных работ ва ўстановах адукацыі гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах накіравана 10,1 млрд рублёў. Адрамантавана 66 вучэбных кабінетаў, чатыры харчблокі, чатыры групавыя ў дашкольных установах, у 13 установах зроблена агароджа, у дзвюх укладзена тратуарная плітка.

Ахоп дашкольнымі ўстановамі дзяцей ад года да шасці склаў у 2014 годзе 79 %. У 2014/2015 навучальным годзе колькасць дзяцей дашкольнага ўзросту ў раёне перавысіла фактычную колькасць месцаў у дзіцячых садах на 30 %. Таму запланавана ў 2016 годзе будаўніцтва новага дзіцячага сада.

Аснову агульнай сістэмы адукацыі складаюць 22 установы, сярод іх –  гімназія, 14 сярэдніх школ, шэсць вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад – сярэдняя школа, вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – пачатковая школа.

У 2014-2015 навучальным годзе ў школах вучылася 4347 вучняў. Калі ў вёсцы сярэдняя напаўняльнасць складае 9,6 вучняў у класе, то ў горадзе – 21,4.

Па выніках рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах за апошнія тры гады 15 вучняў раёна сталі дыпламантамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, біялогіі, інфарматыцы, рускай мове і літаратуры, працоўнаму навучанню.

Па выніках удзелу ў рэспубліканскіх конкурсах і канферэнцыях даследчых работ шэсць вучняў удастоены дыпломаў па інфарматыцы, рускай мове і літаратуры, хіміі.

Сем вучняў нашага раёна на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымалі сто балаў. У 2015 годзе – тры вучні.

За 2011-2015 гады адзначаны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі 18 вучняў раёна, стыпендыямі і прэміямі Мінаблвыканкама і Мінскага аблсавета дэпутатаў – 30.

За апошнія тры гады пераможцамі абласнога спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» станавіліся ДУА «Старасвержанская СШ», «Дзераўнянская СШ», «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы», «Заямнаўская СШ».

Па выніках 2014 года спецыяльнай прэміяй Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» удастоены Радзіон Уладзімір Сяргеевіч, настаўнік інфарматыкі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы».

АХОВА ЗДАРОЎЯ

Аказанне медыцынскіх паслуг у раёне забяспечвае ўстанова аховы здароўя «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца», у структуру якой ўваходзяць: паліклініка, раённая бальніца, дзве ўчастковыя бальніцы, 10 урачэбных амбулаторый і 14 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

За перыяд з 2011 года па май 2015 года значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў аховы здароўя раёна. За даны перыяд выкананы рамонт практычна на пяць млрд рублёў, закуплена абсталявання на 7,4 млрд рублёў. Найбольш значныя – гэта апарат «Пульмаскан», апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, электракардыёграфы, гастрафібраскоп, апарат для кампрэсійнай тэрапіі «Лімфа-мат». Асабліва актыўна вядуцца рамонтныя работы гаспадарчым спосабам апошнія два гады. У 2014 годзе выканана работ на 2,2 млрд руб., за 7 месяцаў 2015 года ўжо на 2,5 млрд руб. У выніку праведзены рамонты паліклінікі, жаночай кансультацыі, інфекцыйнага і радзільнага аддзяленняў, будынкаў Дзераўнянскай і Рубяжэвічскай бальніц, Залужскага, Тонаўскага, Рочавічскага ФАПаў, жылыя дамы для медработнікаў у в. Цеснавая, добраўпарадкаваны тэрыторыі ЦРБ.

У 2015 годзе ўведзены новыя для ЦРБ віды платных паслуг: асабісты ўрач-тэрапеўт і ўрач-гінеколаг; вядзенне цяжарнасці па трыместрах і ў пасляродавы перыяд; комплексная праграма для лячэння пацыентаў (праграма для жанчын, праграма для мужчын); лячэнне склератэрапіяй пры варыкозным пашырэнні вен, УГ-дыягностыка сасудаў ног, прэсатэрапія.

У раёне працуе 11 аптэк, з іх сем РУП «Мінская фармацыя» і чатыры – камерцыйныя. Вядомай на ўсю краіну з’яўляецца Рубяжэвіцкая аптэка, якая спецыялізуецца на вырабе травяных збораў. Прыемна адзначыць, што чалавекам года Міншчыны-2014 у намінацыі «Невытворчая сфера» стаў загадчык Рубяжэвіцкай аптэкі Грыгор’еў Анатоль Іванавіч.

КУЛЬТУРА

За апошнія пяць гадоў у выніку аптымізацыі адбыліся змены ў структуры ўстаноў культуры раёна.

На 01.07.2015 г. у раёне функцыянуюць 46 аб’ектаў культуры (23 клубныя ўстановы, 17 бібліятэк, пяць пазашкольных навучальных устаноў, дзяржаўная ўстанова культуры «Музей-сядзіба «Дзяржынова»). Са студзеня 2015 г. у населеных пунктах раёна адбылася інтэграцыя сельскіх публічных бібліятэк са школьнымі бібліятэкамі.

На Стаўбцоўшчыне традыцыйна праходзіць шмат конкурсаў. Сярод іх конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Залатая труба» памяці заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь І. С. Янкоўскага і фестываль музыкантаў «Сымон-музыка»; фестываль дзіцячага танца «Бусляняткі»; фестываль дзіцячага тэатра «Казкі жыцця»; плэнер юных мастакоў «Дзе льецца Нёман срэбраводны»; фестываль народных калектываў Стаўбцоўшчыны «З музыкай да Коласа».

Дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі» на 2011-2015 гады ўдзелена вялікая ўвага развіццю сістэмы эстэтычнага выхавання, прафесійнай мастацкай адукацыі, падтрымцы таленавітай моладзі. На выкананне мерапрыемстваў па рэалізацыі праграмы ў раёне па выніках работы за пяць няпоўных гадоў выкарыстана 886,6 млн рублёў.

Штогод самадзейныя калектывы Стаўбцоўшчыны прадстаўляюць беларускую культуру на розных форумах міжнароднага значэння, на шматлікіх фестывалях і конкурсах рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.

Прызнаннем заслуг калектываў нашага раёна сталі высокія ўзнагароды.

Духавыя калектывы «Васількі» Стаўбцоўскай ДШМ і «Віціны» Стаўбцоўскага РЦК неаднаразова станавіліся ўладальнікамі  прэмій спецфонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Такую ж прэмію атрымала і вучаніца аддзялення народных інструментаў Стаўбцоўскай ДШМ Ганна Абрамовіч. Прэміяй Мінскага аблвыканкама ў намінацыі «Мастацкая самадзейнасць» адзначана і работа ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Лявоначкі» ДУК «Стаўбцоўскі РЦК».

У раёне працуе 30 калектываў са званнем «народны» і «ўзорны». Чатыры аматарскія калектывы атрымалі такія званні ў перыяд 2011-2015 гадоў.

У БЯГУЧАЙ ПЯЦІГОДЦЫ не ўдалося ў поўнай меры вырашыць шэраг праблем. Для эканомікі раёна характэрны высокая энергаёмістасць выпускаемай прадукцыі, адносна нізкая прадукцыйнасць працы. Слабай застаецца ўспрымальнасць арганізацый да інавацый. Разам з тым, кіраўніцтвам раёна, рабочымі калектывамі і жыхарамі раёна зроблена вялікая работа па павелічэнні эканамічнага патэнцыяла раёна, добраўпарадкаванні тэрыторыі, паляпшэнні жыцця насельніцтва, а таксама развіцці сельскай гаспадаркі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *