На Стаўбцоўшчыне

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

АГРАНЁМАНСКАЯ АГАРОДНІНА

Восень для земляробаў агародняй брыгады «ААТ Агранёманскі» хоць і турботная,  але прыемная пара збору вырашчанага ўраджаю морквы, буракоў, бульбы, капусты, якія зараз поўняць засекі агародніннасховішча. Тут прадукцыя мясцовых плантацый сарціруецца, расфасоўваецца ў зручную для пакупнікоў  восеньскіх кірмашоў тару. Увішна займаюцца гэтай справай Зінаіда Рубцова, Наталля Клаўшун  на чале з начальнікам вытворчага ўчастка сельгаставарыства Аляксандрам Якімавым.

 Фота Васіля Зянько

ВІЗІТ ПОЛЬСКІХ ЛЕСАВОДАЎ

Стаўбцоўскі доследны лясгас быў уключаны ў маршрут наведвання Беларусі групай польскіх лесаводаў.

У праграме, зацверджанай Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, значылася наведванне Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, а таксама Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, у прыватнасці, Стаўбцоўскага  і Клецкага лясгасаў.

На Стаўбцоўшчыне замежныя госці абмяняліся думкамі на тэму аховы лесу ад пажараў. Прадметнасці размове надало знаёмства з сістэмай відэаназірання за ляснымі пажарамі, не так даўно ўкаранёнай у лясгасе, а таксама з работай пажарна-хімічнай станцыі. Дарэчы будзе сказаць, што, дзякуючы гэтай камп’ютарнай сістэме і рабоце станцыі, сёлета ўдалося, нягледзячы на гарачае засушлівае лета, не дапусціць у лясах значных узгаранняў.

ДЛЯ КАЛЕГ З МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Стаўбцоўскі доследны лясгас прымаў удзельнікаў абласнога семінара на тэму : «Метады правядзення высечак прамежкавага карыстання».

Стаўбцоўскім лесаводам ёсць што паказаць калегам Мінскай вобласці, таму што яны даўно праводзяць нарыхтоўку драўніны як згодна з індывідуальным метадам, так і з выкарыстаннем сучаснай лесанарыхтоўчай тэхнікі. Для знаёмства з напрацоўкамі ў даным накірунку ўдзельнікі семінара наведалі аб’екты ў трох лясніцтвах – Хатаўскім, Прудскім вопытным і Кульскім.

УВАГА ЗДАРОВЫМ ПРАДУКТАМ

Спецыялісты райспажыўтаварыства прааналізавалі аб’ёмы рэалізацыі прадуктаў па таварных групах. Яны канстатуюць зніжэнне ў мінулым і бягучым гадах рэалізацыі гарэлкі, віна пладоваягаднага, тытунёвых вырабаў і цукру.

Затое жыхары раёна, згодна з аб’ёмамі продажаў, больш сталі ўжываць агародніны і фруктаў, мяса, каўбасных вырабаў, шампанскага, сокаў, алею. За кошт гэтага па выніках работы за мінулы год дадаткова атрымана 10 мільярдаў рублёў выручкі.

Наогул тавараабарот на аднаго жыхара раёна ў мінулым годзе склаў 5,1 мільёна рублёў.

САЛЕННІ ПА СВАІХ РЭЦЭПТАХ

Нарыхтоўчы аддзел райспажыўтаварыства  паралельна з закладкай агародніны і садавіны на межсезонны перыяд праводзіць, згодна з закладзенымі планамі, і саленне агародніны. Праведзена рэканструкцыя засолачнага цэха. Засолены чатыры тоны агуркоў і дзве тоны таматаў, 100 кілаграмаў часныку. Гэта прадукцыя мае попыт зімою і вясною ў пакупнікоў раёна, акрамя таго, яна пастаўля- ецца ў ведамасныя прадпрыемствы грамадскага харчавання, а таксама па заяўках  у сацыяльныя ўстановы раёна.

Асобны клопат – квашанне капусты. Для гэтага таксама абноўлена абсталяванне – набыта новая шынкавальная машына магутнасцю здрабнення адной тоны капусты ў гадзіну. Такое абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы аблегчыла працу работнікаў. Кіраўніцтва  нарыхтоўчага аддзела ў пастаянным клопаце абнаўлення вытворчасці.  Аб гэтым сведчаць і новыя камеры захоўвання гародніны з праграмным кіраваннем.

СТАРТАВАЛА АЛІМПІЯДА

Ва ўстановах адукацыі раёна адбыўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па 13 вучэбных прадметах.

Алімпіяда дала магчымасць выявіць моцных вучняў, якія будуць прадстаўляць свае школы на наступным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Раённая алімпіяда пройдзе ў лістападзе на працягу некалькіх субот. Гэты этап выявіць моцных вучняў, якія ўвойдуць у склад раённай каманды для ўдзелу ў абласной прадметнай алімпіядзе.

ФІНАНСЫ ПАТРЭБНА ВЫВУЧАЦЬ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама правёў сярод старшакласнікаў адметную алімпіяду – па фінансавай граматнасці.            

Гэта была проба сіл вучняў у новых ведах і набыцці практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і кантролю сваіх расходаў. Алімпіяда ставіць мэту і развіцця фінансавай культуры вучняў.

Найбольшую колькасць балаў у рашэнні алімпіядных заданняў набраў дзесяцікласнік стаўбцоўскай гімназіі № 1 Генадзь Блашко. Другое  і трэцяе месца адпаведна журы прысудзіла дзесяцікласнікам СШ № 3 г. Стоўбцы Паўлу Камёнку і Антону Жыбулю. Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 16 вучняў.

Пераможцы атрымалі права ўдзелу ў наступным, абласным, этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.

НЕ ВЫКІДВАЛІ, А САРЦІРАВАЛІ

У мінулую суботу на Стаўбцоўшчыне прайшла акцыя «Чысты лес».

Удзел у ёй прынялі каля чатырохсот чалавек. Гэта работнікі прамысловых прадпрыемстваў, школьнікі, члены садаводчых таварыстваў, насельніцтва. Па традыцыі, не абыйшлося і без работнікаў лясгаса.

– Было ачышчана ад смецця 25 аб’ектаў, у першую чаргу гэта зоны адпачынку, тэрыторыі вакол музеяў, месцаў памяці ахвяраў фашызму ў Стоўбцах і Новым Свержані, населеных пунктаў, а таксама ўздоўж аўтадарог, – падвёў вынікі намеснік дырэктара Стаўбцоўскага доследнага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.

Разам было сабрана каля 8 м куб. розных бытавых адходаў. Адметнае тое, што ў працэсе акцыі вялося і іх сарціраванне. Такім чынам, з адходаў было атрымана і здадзена на перапрацоўку каля 100 кг пластыку і 300 кг шкла. Акцыя «Чысты лес» стала традыцыйнай. Яна аб’яўляецца штогод вясною і восенню, каб прыцягнуць увагу да злабадзённай праблемы засмечвання лясных масіваў.

ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ

Як сведчыць статыстыка, з надыходам ацяпляльнага перыяду ўзрастае колькасць пажараў – зачастую людзі так хочуць сагрэцца, што забываюць пра правілы пажарнай бяспекі.

З мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне незахавання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках, а таксама ўмацавання правапарадку і папярэджання правапарушэнняў з боку грамадзян у стане алкагольнага ап’янення з 20 кастрычніка па 20 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя – «За бяспеку разам».

На працягу «месячніка бяспекі» выратавальнікі сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі ў чарговы раз нагадаюць жыхарам раёна, што дробязяў у пытаннях бяспекі не бывае і спадзяванні на тое, што «мяне гэта не закране», – ілюзія. Да ўласнай бяспекі, бяспекі сваіх блізкіх трэба падыходзіць з усёй адказнасцю.

Пр

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *