Аб цэнах на прадукцыю раслінаводства

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці па выніках праведзеных у верасні-кастрычніку бягучага года маніторынгаў стану спажывецкага рынку адзначае наступныя негатыўныя тэндэнцыі.

Практычна ўсюды рэалізацыя пладова-агародніннай прадукцыі на рынках, у аб’ектах стацыянарнай гандлёвай сеткі камерцыйных структур і некаторых дзяржаўных гандлёвых арганізацый праводзіцца без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць яе набыцця. Мала таго, што данае правапарушэнне прыцягвае адміністрацыйную адказнасць (штраф і канфіскацыя тавараў), так і з-за адсутнасці дакументаў цяжка весці кантроль за выкананнем гранічных гандлёвых надбавак на сацыяльна-значымыя тавары.

Між тым, рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 06.05.2011 № 582 «Аб устанаўленні межавых нарматываў рэнтабельнасці і межавых гандлёвых надбавак» устаноўлена гандлёвая надбаўка (з улікам оптавай надбаўкі) ў памеры 25 % на наступныя віды сацыяльна-значымай прадукцыі: свежая бульба, буракі сталовыя, морква сталовая (за выключэннем указаных бульбы, буракоў, морквы адкалібраваных, мытых, расфасаваных у перфарыраваныя пакеты), капуста белакачанная, цыбуля рэпчатая, агуркі, памідоры, яблыкі.

Па інфармацыі Белстата ў верасні 2015 г. садавіна падаражала на 13,2 %, агародніна –  на 10,3% (за выключэннем бульбы).

У гэтай сувязі Камітэт рэкамендуе жыхарам вобласці ў выпадку, калі вы сумняваецеся ў карэктнасці прымененых гандлёвых надбавак на пладова-агароднінную прадукцыю, патрабаваць у прадаўца дакументы, якія пацвярджаюць абгрунтаванасць рознічных цэн, а ў выпадку адсутнасці даных дакументаў паведаміць аб такіх фактах у мясцовыя органы выканаўчай улады, а таксама ў Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці па электроннай пошце (kgkminobl@mail.belpak.by).

Аддзел кантролю спажывецкага рынку (дзяржгандальінспекцыя)

і сферы паслуг Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *