Банк развіцця для лесазавода

Інвестпраект Нумары

image_pdfimage_print

РУП «Навасвержанскі лесазавод» трапіў у лік тых нешматлікіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі рэспублікі, якія могуць разлічваць на фінансавую падтрымку ад ААТ «Банк развіцця». 

Інфармацыя аб гэтым паступіла ад старшыні праўлення Банка развіцця Сяргея Румаса на мінулым тыдні, у ходзе праводзімай у  Прэзідэнта краіны нарады па пытаннях дрэваапрацоўкі. Да гэтай сферы народнагаспадарчай дзейнасці не першы год праяўляецца асаблівы дзяржаўны інтарэс – яна заклікана забяспечваць у краіну значныя валютныя паступленні. У сувязі з гэтым на павестцы дня стаіць мадэрнізацыя базавых прадпрыемстваў, іх арыентаванасць на продаж за мяжу не сыравіны, а ўжо гатовай канкурэнтаздольнай прадукцыі.

З ініцыятывай выпуску гатовай прадукцыі з адходаў вытворчасці звярнуўся ў Банк развіцця дырэктар лесазавода Сяргей Дзейчык. На прадпрыемстве за апошнія гады запушчана ў дзеянне сучасная лінія дрэваапрацоўкі, у комплексе мадэрнізавана і кацельная гаспадарка. Растуць аб’ёмы вытворчасці, пастаянна пашыраецца геаграфія замежных адгрузак. 

– Адходаў у нас многа – за месяц набіраецца каля сямі тысяч насыпных метраў кубічных дранкі, апілак, – тлумачыць Васіль Дзейчык. – На даны момант рэалізуем іх камунальнікам, адгружаем прадпрыемству «Івацэвічыдрэў». Прадаем і за мяжу – у Польшчу, Літву. А чаму б самім не рабіць з іх пелеты? – задае рэзоннае пытанне дырэктар.

Канешне, продаж сыравіны – варыянт малавыгадны, тым больш, што цана на яе ў апошні час таксама зменшылася, завод падлічвае страты.

Выйсцем можа стаць пелетны цэх, папярэдні бізнес-план па будаўніцтву якога быў прапанаваны лесазаводам Банку развіцця і ўжо знайшоў адабрэнне. Па папярэдняй інфармацыі, праект прадукцыйнасцю 3 тоны пелетаў у гадзіну запатрабуе выдзялення банкам сумы ў памеры 1 000 000 еўра. Пры выдзяленні гэтых рэсурсаў тэхнічныя і іншыя магчымасці для будаўніцтва пелетнага цэха ў лесазавода ёсць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *