Суботнік на Стаўбцоўшчыне

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Для калектыву работнікаў раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама суботнік быў не толькі напоўнены працоўным энтузіязмам, але і ў поўнай меры прыемным. Дружнай кагорце давялося прыкласці сваё старанне, наводзячы чысціню на новым блоку фізкультурна-аздараўленчага комплексу,  дзе месціцца плавальны басейн. Прыводзілася ў належны парадак і прылеглая тэрыторыя. Доўгачаканы спартыўны аб’ект хутка будзе здадзены ў эксплуатацыю.

Фота Васіля Зянько

СУБОТНІК І Ў СУБОТУ, І Ў ІНШЫЯ ДНІ

У мінулую суботу на Стаўбцоўшчыне прайшоў суботнік. Вызначаўся ён масавасцю  – па словах намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Цывакі, удзел у ім узяло ўсё працаздольнае насельніцтва раёна, –  і тым, што працоўныя калектывы шчыравалі над добраўпарадкаваннем тэрыторый не толькі ў суботу, а і ў іншыя дні тыдня.

Цяпер праходзіць месячнік добраўпарадкавання, таму работа знайшлася для кожнага жадаючага. Адным з ударных аб’ектаў стаў фізкультурна-аздараўленчы комплекс, другая чарга якога рыхтуецца да здачы ў эксплуатацыю. Бляск у яго памяшканнях наводзілі работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі разам з работнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.  Супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі працавалі на гарадскіх могілках. Работнікі райвыканкама прыбіралі ад смецця бераг Нёмана. Дарожныя арганізацыі займаліся добраўпардкаваннем вуліцы Сонечнай у Заямным. Свой уклад зрабілі і работнікі Стаўбцоўскага доследнага лясгаса, Стаўбцоўскага вузла электрасувязі, а таксама філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы», якія садзілі лес на месцы трох рэкультываваных мініпалігонаў.

Як адзначыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Юнцэвіч, за мінулы тыдзень шмат пасадак было зроблена і ў горадзе. Дрэвы высаджаны па вуліцах Івянецкай, Сацыялістычнай, Ленінскай, Энгельса, Міру, Казлова. Займаліся азеляненнем работнікі двух банкаў («Беларусбанка» і Белаграпрамбанка), Белдзяржстраху, энерганагляду, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з аб’яднаннем камунальных службаў.

Многія арганізацыі і прадпрыемствы працавалі на замацаваных тэрыторыях. Сярод іх варта выдзеліць тэрытарыяльны цэнтр – як заўсёды, яго работнікі выйшлі на «сваю» вуліцу Багінскага аднымі з першых і прыбралі так, што можна палюбавацца чысцінёю.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *