Гасцінная Стаўбцоўшчына

Год гасцiннаcцi Нумары Раённыя навіны Факты, падзеi, людзi

100
Дарогамі Налібацкага краю

Бягучы навучальны год у Цясноўскай сярэдняй школе імя Ф. Э. Дзяржынскага, як і ў іншых навучальных установах раёна, праходзіць пад знакам важнай даты ў гісторыі нашай Айчыны – 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Праграма мерапрыемстваў уключае нямала адметнага. Напрыклад, вучань Яраслаў Дзеніс падрыхтаваў конкурсную работу – эсэ. Кіраўніком выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Леакадзія Шчэцька. Эсэ падрыхтавана на мясцовым матэрыяле – Яраслаў расказвае пра свайго прадзядулю ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ліпніцкага Івана Мікалаевіча.

Як толькі вясна ўступіць у свае правы, вучняў чакае цікавае веласіпеднае падарожжа. Запланавана патрыятычная экспедыцыя «Дарогамі вызвалення Налібацкага краю», у ходзе якой вучні пазнаёмяцца з гістарычнымі мясцінамі, сустрэнуцца са сваімі землякамі, якія ім раскажуць пра вайну і яе герояў.

Сардэчна прывецім

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Місько і яго намеснік Ірына Пашкевіч правялі нараду з кіраўнікамі прадпрыемстваў прыдарожнага сэрвісу, якія ажыццяўляюць дзейнасць на аўтастрадзе Масква – Брэст.

Стаяла задача данесці да кіраўнікоў прадпрыемстваў патрабаванні, акрэсленыя раённай праграмай мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў сталіцы Беларусі ў маі бягучага года. На тэрыторыі нашага раёна прыдарожны сэрвіс на аўтастрадзе ажыццяўляюць 19 суб’ектаў гаспадарання – аўтазаправачныя станцыі, магазіны, прадпрыемствы грамадскага харчавання.

Перад імі пастаўлена задача мець у продажы нацыянальныя сувеніры і сувеніры з сімволікай чэмпіянату свету. Такія ж лагатыпы павінны быць на спецадзенні абслуговага персаналу. Нададзена ўвага меню, у якім абавязкова павінны быць стравы нацыянальнай кухні. Калектывы прадпрыемстваў атрымалі руска-англійскія размоўнікі. Меню таксама будзе на рускай і на англійскай мовах.

Пасяджэнню папярэднічаў аб’езд прадпрыемстваў сэрвісу, падчас якога кіраўнікі атрымалі заўвагі, ім было ўказана, на што звярнуць увагу, каб іх аб’екты адпавядалі прад’яўленым патрабаванням. У час нарады кіраўнікі далі справаздачу аб выкананні прадпісанняў.
Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *