Кароткім радком

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

У НАШАЙ КРАІНЕ

Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Busi-ness-2016 («Вядзенне бізнесу-2016») 44-ю пазіцыю сярод 189 дзяржаў, па якіх праводзіцца гэта даследаванне. Згодна з аналагічнай справаздачай, апублікаванай у кастрычніку мінулага года, краіна займала 57-е месца.

Беларусь прызнана адным з вядучых у свеце рэфарматараў і займае чацвёртае месца сярод 189 краін свету па колькасці праведзеных рэформ ва ўсіх сферах дзейнасці за апошнія 10 гадоў.

З 1 лістапада павысяцца дапамогі на дзяцей да трох гадоў і складуць на першае дзіця 2 433 700 руб., на другое і наступных – 2 781 400 руб. і на дзіця-інваліда – 3 129 100 руб.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка склала 9 мільёнаў 494,2 тысячы чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася на 13 тысяч 335 чалавек.

Сацыяльныя работнікі ў Беларусі абслугоўваюць на даму 87,6 тысячы непрацаздольных пажылых людзей, інвалідаў першай і другой груп.

У Беларусі здабыта 130-мільённая тона нафты з дня пачатку эксплуатацыі радовішчаў, размешчаных на тэрыторыі краіны.

БелТА

У ВОБЛАСЦІ

За студзень – верасень 2015 года камерцыйнымі арганізацыямі без долі дзяржаўнай уласнасці Мінскай вобласці ўплачана ў бюджэт 7, 2 трыльёна беларускіх рублёў падаткаў і іншых плацяжоў. Доля плацяжоў такіх арганізацый у даходах кансалідаванага бюджэту сталічнага рэгіёна склала 32,4 працэнта.

У зімовы перыяд на абслугоўванне рэспубліканскіх аўтадарог Мінскай вобласці выйдуць 22 новыя адзінкі тэхнікі, якія ў 2015 годзе папоўнілі парк філіялаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаўтадарцэнтр».

Сайт Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *