Каляндар турыстычных падзей

Год гасцiннаcцi Нумары

Каляндар турыстычных падзей 2014 года з’явіўся ў Беларусі, паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Вячаслаў Чарноў. Каляндар турыстычных падзей даступны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме на рускай мове. У бліжэйшы час інфармацыя аб галоўных турыстычных падзеях года з’явіцца на англійскай і нямецкай мовах. У каляндар уключана больш за 100 мерапрыемстваў спартыўнага, ваенна-гістарычнага, экалагічнага турызму і інш. Ён падкажа, куды накіравацца на гастранамічны фестываль, якія выстаўкі сучаснага мастацтва наведаць. У календары змешчана кароткая інфармацыя аб падзеі, пазначаны месца правядзення і кантактныя даныя арганізатараў. Так у студзені складальнікі календара прапаноўваюць наведаць XXVI Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», пабываць на Міжнародным конкурсе па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка» і святкаванні Сусветнага дня снегу ў Беларусі, паўдзельнічаць у спаборніцтвах па ездавым спорце на сабачых запрэжках «Завіруха». Каляндар будзе распаўсюджвацца на міжнародных турыстычных выстаўках, прэзентацыях, у пасольствах. Таксама на сайце Нацагенцтва па турызме можна скарыстацца інтэрактыўнай турыстычнай картай Беларусі і азнаёміцца з рэестрам экскурсійных маршрутаў.
БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *