Калядны «Сонцаварот»

Год гасцiннаcцi Культура Нумары Факты, падзеi, людзi

112

Яркай падзеяй у культурным жыцці раёна стала ўрачыстае адкрыццё выставы «Сонцаварот» у раённым Цэнтры культуры. У выставы ёсць свае традыцыі. Кожны год яна працуе ў светлыя ражджэственскія дні. Сёлета адкрыццё супала са старым Новым годам. Выставу ладзіць народны клуб майстроў народнай творчасці «Пралеска» – гэта як своеасаблівая творчая гадавая справаздача.

Усіх, хто прыйшоў у гэты дзень прыняць удзел у прэзентацыі, аб’ядналі светлы настрой, захапленне цудоўнымі творамі мастацтва, сама атмасфера пакоя, дзе выстаўлены работы. Сярод удзельнікаў урачыстасці былі выхаванцы мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай школы мастацтваў.
222

Многія гады клуб «Пралеска» ўзначальвае Аліна Халявінская – прызнаны майстар саломапляцення. А цяперашняя выстава паказала, што яна яшчэ і ўмелец вырабу лялек і пляцення карзін з лучынкі хвоі – тут ужо ў пары з мужам Чаславам Антонавічам. Аліна Антонаўна цёпла прывітала майстроў клуба народнай творчасці, якія прыйшлі на адкрыццё выставы, а таксама ўсіх прысутных. І адзначыла, што 2013 год быў вельмі ўдалы на ўдзел у розных рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, аб якіх будуць напамінаць творцам атрыманыя лаўрэацкія дыпломы. Клуб «Пралеска» прыняў таксама ўдзел у рэспубліканскім свяце-кірмашы «Дажынкі» і ўпершыню – у міжнародным фестывалі «Славянскі базар» у Віцебску.
344

Дырэктар раённага Цэнтра культуры Галіна Азановіч адзначыла, што клуб з яго даўняй гісторыяй – адно з самых адметных і яркіх аматарскіх аб’яднанняў Цэнтра культуры, і падзякавала ўсім майстрам за іх старанні, актыўнасць, за іх непаўторнае мастацтва.

Упрыгожыла прэзентацыю выставы музычнае выступленне на саксафоне вучня стаўбцоўскіх гімназіі і дзіцячай школы мастацтваў Рамана Шайнова. Сям’я Шайновых – члены клуба «Пралеска». Плодам іх фантазіі, творчых здольнасцяў, старанняў з’яўляюцца найпрыгажэйшыя сувеніры з сімвалам Беларусі – буслам і дэкаратыўныя завушніцы.
113

У выставе прынялі ўдзел каля 30 майстроў. Акрамя названых – мастакі Алег Новікаў, Андрэй і Ірэна Зянько, Алена Кубрына, Святлана Калкоўская, Наталля Шуцілава, Дзіяна Чарнец, разьбяры па дрэве Валерый Чараднічэнка, Леанід Сенька, Міхаіл Бычко, вышывальшчыцы Галіна Дошчачка, Іна Дрозд, Галіна Макаўчык, Алена Зуб, Надзея Булаш, майстар бісерапляцення Зоя Аўласіна, кераміст Алег Капуста, майстар узорнага вязання кручком Ала Бабіцкая, майстар саломапляцення Наталля Пятроўская, майстар бісерапляцення і нітачнага дызайну Святлана Карніцкая, майстар пляцення кошыкаў з лазы Мікалай Луцэвіч, майстар пекарскай скульптуры Наталля Таболіч, майстар беларускага пояса Ганна Мартыненка і самы маленькі ўдзельнік выставы сямігадовы Мацвей Ганчаронак са сваім саламяным павуком.
655

Ад мастацкіх работ зыходзіць святло і радасць, як і ад саміх майстроў. Выстава будзе працаваць цэлы студзень. Недаравальна не паглядзець, чым багата наша Стаўбцоўшчына.

Дарэчы, народны клуб майстроў народнай творчасці «Пралеска» запрошаны падрыхтаваць мастацкую сувенірную прадукцыю і прыняць у дзел у выставе падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў маі бягучага года.
555

Святлана ЖЫБУЛЬ,

фота Васіля ЗЯНЬКО

НА ЗДЫМКАХ: выставу адкрывае Аліна Халявінская; сола Рамана Шайнова; прызнаны майстар жывапісу Алег Новікаў; зацікаўленыя гледачы – юныя мастакі; экспазіцыі пекарскай скульптуры і мастацкай саломкі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *