За выдатныя заслугі

Нумары Соцыум

Рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў за выдатныя заслугі і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Міншчыны званне «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці» прысвоена Зінаідзе Пятроўне Ярашэвіч.

Зінаіда Пятроўна ўзначальвае малочнатаварную ферму ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Яе працоўны стаж у гаспадарцы складае больш за 50 гадоў. У 1988 годзе выдатнай працаўніцы прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Звання ганаровых грамадзян Мінскай вобласці ўдастоены таксама мастак і паэт з Лагойска Сяргей Фёдаравіч Давідовіч і заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Мікалай Ільіч Васілевіч, які кіраваў СВК «Лучнікі» Слуцкага раёна. Цырымонія ўзнагароджання, уручэння пасведчанняў і лаўрэацкіх стужак адбудзецца падчас абласнога свята «Дажынкі» ў Вілейцы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *