Важкі колас шчодрай нівы

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Для хлебаробаў ААТ «Агранёманскі» сёлетні год выдаўся самым удалым за ўсю гісторыю гаспадаркі. Намалочана з кожнага гектара 56,1 цэнтнера збожжа і сабрана 14 520 тон. Таварыства на першым месцы па выхадзе збожжа на бала-гектар, паказчык склаў 155 кілаграмаў. Да гэтага рубяжу хлебаробы ішлі крок за крокам, прыбаўляючы год ад году ўраджайнасць. І сёлетні поспех не выпадковасць, а заканамернасць.

Небывалы ўраджай дасягнуты дзякуючы шматгадовай і мэтанакіраванай працы агранамічнай службы, якую на працягу дзевяці гадоў узначальвае намеснік дырэктара па раслінаводстве Іван Скварчэўскі. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам строга выконвалася тэхналогія вырошчвання збожжавых культур. Трэба адзначыць, што і зернебабовыя таксама аддзячылі высокай ураджайнасцю. Удаліся рапс і проса. Азімыя пасеялі своечасова і якасна, і яравую сяўбу правялі на ўзроўні. Насенне высявалі толькі суперэлітнае, што разам з іншымі праведзенымі агратэхнічнымі прыёмамі дазволіла мець прыбаўку ўраджаю па 7,6 цэнтнера на кожным гектары.

У гаспадарцы працуюць руплівыя механізатары – сапраўдныя майстры сваёй справы. Работнікі выконваюць і перавыконваюць дзённыя нормы выпрацоўкі, робяць даручаную работу якасна. Гэта Казімір Дамброўскі і Дзмітрый Сагайдакевіч, Аляксей Пальчык і Міхаіл Мазюкевіч, Аляксей Чаркашын і Арцём Дарашэвіч, Мікалай Папоўскі і Анатолій Шабуня – усе яны прызёры раённага спаборніцтва. Аляксандр Фалюк і Уладзімір Астахновіч – прызёры абласнога спаборніцтва. Вызначыліся таксама тры маладыя механізатары – Аляксандр Гярлоўскі, Віктар Семянько і Уладзімір Кішэня. Пастаянна ў перадавіках вадзіцелі Ігар Капшай і Анатолій Турко. У ліку камбайнераў-тысячнікаў праслаўлены брыгадзір вытворчага ўчастка Генадзь Цвірка, які правёў сёлета пяцідзясятае жніво. А таксама Міхаіл Таяноўскі, які ўжо сорак гадоў за штурвалам камбайна.

Хлебаробы выканалі дзяржзаказ па продажу збожжа дзяржаве, а піваварнага ячменю адгрузілі ўдвая больш запланаванага.

У таварыстве адпрацавана таксама тэхналогія вырошчвання прапашных культур, у прыватнасці, цукровых буракоў. У агранёманцаў адна з самых вялікіх плошчаў – 550 гектараў, ураджайнасць сёлета даволі добрая – накопваюць з кожнага гектара звыш 360 цэнтнераў салодкіх каранёў. З году ў год аддзячвае высокім ураджаем агародніна.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ЛЕПШЫЯ СЯРОД МАЛАДЫХ

Пераможцамі і прызёрамі раённага спаборніцтва сярод экіпажаў камбайнераў на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу прызнаны:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Віталія Ганчарэнкі і Мікалая Каралёва;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Віктара Семянько і Андрэя Новіка;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Сяргея Амельчыца і Віктара Тарасевіча;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі» ў складзе Уладзіміра Генюша і Крыстана Скрансціньша.

Пераможцамі спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў прызнаны:

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Віктар Стрыж;

– вадзіцель ААТ «Шашкі» Павел Лысы.

Пераможцам спаборніцтва сярод механізатараў на прасаванні саломы прызнаны:

– механізатар ААТ «Агранёманскі» Уладзімір Кішэня.

Пераможцамі спаборніцтва сярод аператараў на дапрацоўцы і сушцы збожжа прызнаны:

– звяно ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў складзе Аляксея Саўчыца, Уладзіслава Рымашэўскага, Уладзіміра Пархімовіча, Івана Шпакоўскага.

Пераможцамі спаборніцтва на веснавых палявых работах прызнаны механізатары:

на ўнясенні мінеральных угнаенняў

– Віктар Семянько (ААТ «Агранёманскі»);

на падрыхтоўцы глебы

– Сяргей Усс (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Максім Леўкавец (ААТ «Жацерава»);

на сяўбе яравых збожжавых

– Аляксандр Гярлоўскі (ААТ «Агранёманскі»), Віталій Тарабэш (ААТ «Жацерава»).

Пераможцамі спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў прызнаны:

на кормаўборачным камбайне

– Генадзь Янскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»);

сярод вадзіцеляў на адвозцы зялёнай масы

– Сяргей Каробка (ААТ «Вялікі Двор»).

Пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва ўзнагароджваюцца ганаровымі дыпломамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі.

 

ВЫЗНАЧЫЛІСЯ НА ЖНІВЕ

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу.

Пераможцамі прызнаны калектывы ААТ «Агранёманскі», «Каганец» і «Рубяжэвічы».

Пераможцамі і прызёрамі сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў прызнаны:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксея Пальчыка і Сяргея Ярмаковіча;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Дзераўное» ў складзе Дзмітрыя Дзям’янкі і Станіслава Полацкага;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Аляксандра Ганчарэнкі і Мікалая Міхайлоўскага;

– камбайнеры ААТ «Вішнявецкі-агра» Сяргей Станкевіч, Уладзімір Кандрахоў і Уладзімір Ярашэвіч.

Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў прызнаны:

– вадзіцелі Славамір Круглік (ААТ «Рубяжэвічы»), Аляксей Мароз (ААТ «Рочавічы»), Уладзімір Гапонаў і Міхаіл Астравух (ААТ «Вішнявецкі-агра»), Уладзімір Аўласін (ААТ «Жацерава»), Ігар Капшай (ААТ «Агранёманскі»).

Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтва сярод механізатараў на прасаванні саломы прызнаны:

– механізатар Пётр Краўчанка (ААТ «Жацерава»), Арцём Дарашэвіч (ААТ «Агранёманскі»), Эдуард Неўмяржыцкі (ААТ «Рубяжэвічы»).

Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтва сярод аператараў на дапрацоўцы і сушцы збожжа прызнаны:

– звяно ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў складзе Мікалая Хромчыка, Генадзія Папоўскага, Уладзіміра Каральца;

– звяно ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Аляксандра Станкевіча, Сяргея Аўлохава, Міхаіла Чэрніка, Дзяніса Дзягеля;

– звяно ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74-Налібакі» ў складзе Аляксандра Багана, Рыгора Жакуна, Паўла Ляўданскага, Ігара Скулаўца.

Пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва ўзнагароджваюцца ганаровымі дыпломамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *