Майстэрства і натхненне

Нумары Сельская гаспадарка

ПОСТУП ЖАЦЕРАЎЦАЎ

Хлебаробы ААТ «Жацерава» атрымалі сёлета прыбаўку збожжавых на круг 5,3 цэнтнера з гектара і намалацілі 5930,7 тоны  пры агульнай ураджайнасці 49,1 цэнтнера. Як і ў папярэднія гады, шчыра парупіліся абодва маладзёжныя экіпажы – стыпендыяты гаспадаркі Віталій Ганчарэнка і Сяргей Амельчыц. У поспеху калектыву немалая заслуга галоўнага агранома Іны Леўкавец (на здымку). Пастараўся і кормаўборачны атрад. Калектыў таварыства заняў у раённым спаборніцтве першае месца па нарыхтоўцы кармоў. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае амаль 23,7 цэнтнера кармавых адзінак. Кармавой базе ў гаспадарцы надаецца вялікая ўвага. Высяваюцца перспектыўныя віды шматгадовых траў. На «зялёным жніве» былі задзейнічаны два кормаўборачныя камбайны, на якіх шчыравалі Міхаіл Калевіч і Аляксандр Дзядзюхін. Трамбавалі зялёную масу механізатары Уладзімір Ермакоў і Леанід Кожыч. Сергей Бандаровіч шчыраваў на касьбе. Адвозілі зялёную масу практычна ўсе вадзіцелі і механізатары, а найбольш вызначыліся Уладзімір Аўласін, Мікалай Дударэвіч, Уладзімір Марчык, Уладзімір Праскура і Мікалай Аглезнеў.

 

З РЭКОРДНЫМ НАМАЛОТАМ

Лідарам па намалотах збожжа ў раёне выйшаў сёлета камбайнер ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Расціслаў Васілевіч, які за сезон намалаціў рэкордную  колькасць збожжа – 3335 тон, і рапсу – 403 тоны. Такі паказчык на Стаўбцоўшчыне дасягнуты ўпершыню. Расціслаў Міхайлавіч вопытны камбайнер і працаваў на новай высокапрадукцыйнай замежнай тэхніцы італьянскай вытворчасці MASSEY FERQUSON. Кіраўніцтва прадпрыемства даверыла яму сучасны камбайн, і Расціслаў Васілевіч апраўдаў аказаны давер – выйшаў прызёрам абласнога спаборніцтва. У камбайнера Аляксандра Себруковіча намалот склаў 1309 тон. Адвозілі збожжа ад камбайнаў малады вадзіцель Валянцін Гацура, які таксама будзе адзначаны на абласных дажынках, і Аляксандр Жарко.

Усяго на прыватным прадпрыемстве атрымана 6509 тон збожжа пры ўраджайнасці 45 цэнтнераў з гектара. Плошчу пад збожжавымі культурамі ў параўнанні з леташнім зменшылі, але за кошт павелічэння ўраджайнасці намалацілі на ўзроўні мінулагодняга паказчыка. Найбольш аддзячылі азімыя. Не асабліва падвялі і яравыя. Высявалі  насенне збожжавых пераважна перспектыўных замежных сартоў. Прадпрыемства не першы год супрацоўнічае з ЗТАА «Рапуль Бел».

 Немалы ўклад у агульны поспех унёс Сяргей Трацякоў, які рыхтаваў глебу і сеяў збожжавыя на гусенічным трактары «Чэленджар». Своечасовае і якаснае выкананне гэтых тэхналагічных прыёмаў дазволіла таварыству ў аптымальныя тэрміны справіцца з пасяўной і атрымаць неблагі вынік. На хімпраполцы парупіўся Аляксандр Кацярнюк. На прасаванні саломы вызначыліся Раман Казацкі і Іван Аляксей.

Прадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні цыбулі і часнаку. Парадавала ўраджайнасцю цыбуля, якой накапалі звыш 200 цэнтнераў з гектара. Неблагі вырас лён, намалацілі 125 тон ільнасемя.

Ёсць дасягненні і ў жывёлагадоўчай галіне. Прадпрыемства па надоях малака на чацвёртым месцы ў раёне. Паказчыкі не зніжаюцца. У лістападзе жывёлаводы ўшчыльную набліжаюцца да шасцітысячнага рубяжу. І па валавым надоі прыбавілі ў адносінах да мінулагодняга паказчыка. Вырашчана звыш 500 тон мяса. Вылучаюцца стараннасцю і маюць высокія паказчыкі аператар машыннага даення Алена Кожыч, цялятніцы Тамара Ігнацьева і Наталля Жыдкевіч.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *