Будучае Беларусі пачынаецца сёння

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

НА ЭКСКУРСІЮ – У ПАРЛАМЕНТ

У Год моладзі асаблівая ўвага надаецца ідэалагічнаму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучнёўскай моладзі. З гэтай мэтай дэпутатам  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаем Іванчанкам сумесна з упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама было арганізавана наведванне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вучнямі ўстаноў адукацыі Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў.

15 вучняў нашага раёна пабылі ў Доме ўрада. Маладыя людзі прысутнічалі на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на якім разглядаліся пытанні развіцця сельскай гаспадаркі нашай краіны. Сур’ёзная эканамічная тэматыка, выступленне першых асоб дзяржавы, урачыстая атмасфера залы пасяджэнняў, прысутнасць журналістаў прыдавалі значнасць таму, што адбывалася, нараджалі пачуццё далучэння да гісторыі сваёй краіны і адказнасці за яе будучае.

Затым вучні наведалі пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, і даведаліся аб этапах развіцця парламентарызму ў суверэннай Беларусі.

М. М. Іванчанка запрасіў вучняў у свой кабінет, ён з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, кіруе дэпутацкай групай «Ініцыятыва», якая была створана для актывізацыі дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў, умацавання ўзаемадзеяння дэпутацкай вертыкалі. За круглым сталом Мікалай Міхайлавіч расказаў аб асаблівасцях работы дэпутата, адказаў на пытанні, пацікавіўся, як жыве моладзь Стаўбцоўшчыны. Як старшыня Беларускай федэрацыі сучаснага шматбор’я М. М. Іванчанка актыўна прапагандуе здаровы лад жыцця, заняткі фізкультурай і спортам, умацаванне фізічнага і маральнага здароўя нацыі.

Мерапрыемства завяршылася экскурсіяй у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе вучням напомнілі аб стойкасці і гераізме савецкага народа, высокай цане мірнага жыцця.

Сваімі станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі ад паездкі, словамі ўдзячнасці ў адрас арганізатараў экскурсіі вучні падзяліліся ў сваіх школах. На памяць аб гэтай незабыўнай паездцы засталіся фотаздымкі. А яшчэ – упэўненасць у тым, што будучае Беларусі пачынаецца сёння і залежыць ад кожнага з нас.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

 

СКІДКІ АД «ВЕРАНІКІ»

Раённы камітэт БРСМ перазаключыў дагаворы на новы 2016 год на прадастаўленне членам сваёй арганізацыі дысконтных скідак.

Сістэма дысконтных скідак распаўсюджваецца на серыю магазінаў горада –  прадпрыемстваў «Лат-Тэх» і «Проф-Сіці», вясельнага салона «Вераніка», паслугі індывідуальных прадпрымальнікаў А. А. Пазняка, І. А. Скарадзіхінай. З пяціпрацэнтнай скідкай (пры прад’яўленні білета члена БРСМ) у іх можна набыць камп’ютарную і бытавую тэхніку, канцылярскія тавары, тавары для маладажонаў  (усё неабходнае для гэтага знамянальнага выпадку можна ўзяць напракат), а таксама атрымаць паслугі цырульніка, паліграфіі.

Як адзначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, практыка прадастаўлення моладзі раёна дысконтных скідак дзейнічае не першы год, і даволі паспяхова. Яна апраўдала сябе тым, што маладыя людзі знаёмяцца з дзейнасцю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, актыўна ўступаюць у яго рады, а таксама бяруць удзел у валанцёрскіх, сацыяльна-культурных праектах, маладзёжных інтэрнэт-праектах і т. п.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *