Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам за апошнія два тыдні зарэгістраваны па раёне  10 шлюбаў, зроблены сем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 25 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Яна Нізовіч, Сяргей Хлябовіч, Глеб Буката, Кіра Самахвал, Арына Барадзіна, Міхаіл Кубрын, Соф’я Жыбуль, Ульяна Грыгаровіч, Антон Далькоў, Цімур Жарко, Сюзанна Пазнякова, Кіра Кожыч, Максім Крывель, Аляксандр Мазур, Цімафей Яфімаў, Дар’я Шкода, Яўгенія Гарох, Яўгеній Ксяневіч, Уладзіслаў Ярошка, Ягор Бакун, Вікторыя Дрозд, Лізавета Муха, Багдан Варажон, Яўгенія Сімончык і Маргарыта Крапіўніцкая.

Зямны шлях закончыўся для 27-мі жахароў раёна.

У пажарнай часці згадалі вогненнае здарэнне ў Хатоўцы, дзе агнём пашкоджаны дах і пакоі жылога дома. Прычына пажару высвятляецца.

Міліцыяй зарэгістравана 121 паведамленне аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 16 крымінальных спраў, у 12-ці з іх устаноўлены падазраваемыя. У грамадскіх месцах горада – кафэ-бары «Стары Двор», паблізу піцэрыі «Гарадок» і на вуліцы Энгельса – зафіксаваны тры факты хуліганства, усе яны ўчынены нецвярозымі грамадзянамі.

 Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйныя пратаколы ў адносінах да двух жыхароў Фаніпаля, якія на вадаёме ў Рудні Пільнянскай здабылі ў цёмны час сутак з дапамогай падводнай зброі шчупака і трох карасёў сярэбраных. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, перасягнула 1 200 000 рублёў. Матэрыялы перададзены ў суд, браканьерам пагражае штраф 3 600 000 рублёў і больш і канфіскацыя сродкаў незаконнай рыбалкі.

Суд асудзіў да 2,5 года турэмнага зняволення раней судзімага жыхара Гродзенскай вобласці, грамадзяніна Азербайджана, які ўкраў коней.

ДАІ выявіла 248 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое нецвярозых вадзіцеляў і 18 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 54 недысцыплінаваныя пешаходы. Здарылася восем аварый, у адной з іх пацярпела пешаход. Наезд на яе адбыўся на пешаходным пераходзе па вуліцы Цэнтральнай, абсталяваным усімі сродкамі арганізацыі дарожнага руху.

Санітарнай службай зняты з рэалізацыі на гандлёвым аб’екце «У Костевича» (Вішнявец) сродак для мыцця дзіцячай бялізны «Ушастый нянь» (вытворчасць ААТ «Невская косметика»), які не адпавядаў патрабаванням па індэксе таксічнасці, у магазіне ІП В. І. Есьман (Зарэчча) – кандытарскія вырабы без дат выпрацоўкі, у магазінах «Мясапрадукт» і «Еўраопт» у Стоўбцах  – мясная і малочная прадукцыя (адпаведна), на якой адсутнічала інфармацыя для спажыўца.

«Хуткая» выязджала 368 разоў.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *