Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

У НАШАЙ КРАІНЕ

Беларускі кніжны гандаль у сучасных умовах не страчвае ў тавараабароце. Аб гэтым  паведаміла журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч падчас цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы». «Кніга прадаўжае служыць мостам дружбы і супрацоўніцтва. Безумоўна, самае галоўнае ў кнізе – гэта тыя думкі, ідэі і пасылы, якія даюць свайму часу літаратары», – адзначыла Лілія Ананіч.

Конкурс на лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне за 2015 год аб’яўлены ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Усяго прадугледжана 8 намінацый: «Арганізацыя года», «Аб’ект года», «Кіраўнік года», «Экспарцёр года», «Тэхналогія года», «Прадукт года», «Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў» і «Энергазберажэнне».

Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016-2020 гады накіравана на забеспячэнне эфектыўнай занятасці і развіццё чалавечага патэнцыялу. Праект гэтай праграмы разгледжаны на пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі сярэдні памер назначаных пенсій да сярэдняга памеру налічанай заработнай платы ў кастрычніку бягучага года склаў 41,1 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Сярэдні памер пенсій у кастрычніку быў роўны Br2 млн 811,1 тыс., што ў 2,4 раза перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. Паводле аператыўных даных, у кастрычніку сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў Br2 млн 897,3 тыс., па інваліднасці – Br2 млн 562 тыс.

БелТА

 

У ВОБЛАСЦІ

Эканоміка Мінскай вобласці робіць стаўку на таварную і геаграфічную дыверсіфікацыю. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Павел Юхневіч. Ён адзначыў: «Не так хутка вырашаецца пытанне наконт выхаду на кітайскі рынак прадуктаў харчавання, аднак да канца года многія праблемы будуць вырашаны. З улікам складанасцяў на кітайскім рынку асвойваем рынкі краін Блізкага Усходу, прапрацоўваем напрамкі экспартных паставак харчавання ў краіны Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі».

Паводле інфармацыі сайта Мінаблвыканкама



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *