Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Пасажыры аўтобуса Стоўбцы–Залужжа раней мелі магчымасць выйсці на скрыжаванні Ператокаў, Драздоў і Старога Свержаня, непадалёку ад могілак. Гэта было блізка, зручна. Цяпер у гэтым месцы вадзіцелі маршрутных аўтобусаў спыняцца адмаўляюцца – пасажырам прыходзіцца ісці некалькі лішніх кіламетраў.

Мы адрасавалі гэтае пытанне дырэктару аўтапарка № 17 Івану Бычкевічу:

– На кожны з маршрутаў зацверджанай маршрутнай сеткі раёна распрацаваны свой пашпарт з указаннем усіх абсталяваных і ўзгодненых з Дзяржаўтаінспекцыяй прыпынкаў. Вадзіцелі машрутных аўтобусаў маюць права спыняцца толькі на такіх прыпынках. З гэтым патрабаваннем яны азнаёмлены пад роспіс, яго выкананне мы адследжваем з дапамогай GPS-навігацыі. Тлумачыцца такі прынцыповы падыход статыстыкай дарожна-транспартных здарэнняў, якія, на жаль, працягваюць мець месца ў зоне неабазначаных прыпынкаў маршрутнага транспарту.

Са сваёй просьбай пасажыры могуць звярнуцца ў дарожную арганізацыю, якая абслугоўвае дарогу і мае права правесці абследаванне наконт магчымасці дадатковага прыпынку грамадскага транспарту. Каб узаконіць прыпынак, дабро абавязкова павінна даць і ДАІ.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *