З улікам нацыянальных інтарэсаў

Нумары

image_pdfimage_print

Беларусь зацікаўлена ў крэдыце МВФ з улікам нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе перагавораў па праграме пашыранага фінансавання з МВФ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адбыліся сустрэчы з кіраўніком МВФ у Нью-Ёрку, а таксама ў Мінску з прадстаўнікамі, якія вядуць перагаворы з нашым урадам. «Мы не знайшлі нейкіх праблем ва ўзгадненні праграм з МВФ. Тое, што прапануецца, разумна, і рана ці  позна давядзецца рэалізоўваць. Але пытанне адно:  калі, у якія тэрміны, і, самае галоўнае, якія ў выніку гэтага будуць наступствы», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў: «Хачу, каб ва ўрадзе і Нацыянальным банку цудоўна разумелі маю пазіцыю. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: рэзаць па жывым, і невядома навошта, каб дагадзіць каму-небудзь я не збіраюся». «Мы пойдзем толькі на такія, як вы іх называеце, рэформы (гэта нават не рэформы, гэта нармальнае функцыянаванне дзяржавы), дык вось, мы пойдзем толькі на ўдасканаленне таго, што ў нас ёсць. Толькі тады пойдзем, калі будзем упэўнены, што ў выніку, напрыклад, павышэння тарыфаў на ЖКГ, людзі змогуць заплаціць па рахунках», – запэўніў Прэзідэнт.

Што датычыць пытання павышэння пенсіённага ўзросту, то Прэзідэнт заявіў: «Калі мы гаворым аб тым, што нам трэба павышаць пенсіённы ўзрост, што нам, дарэчы, МВФ настойліва рэкамендуе, я перад выбарамі гэта сказаў, гэта мая абсалютная перакананасць – нам трэба павышаць пенсіённы ўзрост, і назваў прычыны. Але пры гэтым сказаў, што мы павінны параіцца з народам. Я даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта, думаю, яны ўжо выпрацавалі нейкі алгарытм, як з народам параіцца».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў: «Калі не мы сёння гэта зробім, то ўсё гэта ляжа на нашых дзяцей».

Як перакананы Аляксандр Лукашэнка, неабходна зыходзіць з інтарэсаў народа. «Мы павінны дзейнічаць у інтарэсах уласнага народа. Калі ў МВФ нас не падтрымаюць і не зразумеюць, у гэтым няма трагедыі. Мы будзем далей з імі працаваць або не працаваць наогул, галоўнае – гэта наш народ і дзяржава. Яны (МВФ. – Заўвага БелТА) усю праграму пералічылі, я нідзе не сказаў ім не – ні па тарыфах, ні па ўзросце, ні па зарплаце. Ні з сяго ні з таго рабіць нельга, зламаем краіну, пакрыўдзім народ, дэстабілізуем абстаноўку і страцім у выніку сэнс».

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ўсё неабходна рабіць разумна і ўзважана.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *