Залаты юбілей на дваіх

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Я люблю снежань асаблівай любоўю. Зіма, пераднавагоднія святы, упрыгожаныя вітрыны магазінаў. Але не гэта галоўнае! Менавіта ў гэтым месяцы роўна 50 гадоў назад у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці з розніцай у мінуту на свет з’явіліся два аднолькавыя хлопчыкі – Міша і Грыша Мамайкі, мае дарагія тата і дзядзька. І гэтую падораную лёсам сувязь яны нясуць і зараз. Заўсёды разам, заўсёды побач!

Дарагія Міхаіл Андрэевіч і Рыгор Андрэевіч, як вамі не ганарыцца? Разам вы прайшлі нялёгкі шлях. Афганістан… Кожнае імгненне, кожны крок – адказнасць не толькі за сваё жыццё, але і за жыццё свайго брата-блізнюка. Гэта няпросты адрэзак жыцця, які ніколі не сатрэцца з памяці. І нават цяпер, падчас успамінаў – слёзы на вачах. Але яны прайшлі гэты шлях, вытрымалі яго, бо ўжо тады разумелі, што яны – адно цэлае на гэтай Зямлі.

Браты-блізняты Мамайкі – выдатныя настаўнікі, асы сваёй справы. Ужо больш за 25 гадоў яны выхоўваюць у вучняў любоў да спорту. Валейбол, рукапашны бой, баскетбол, тэніс, піянербол, лыжны спорт – гэта не поўны пералік відаў спорту, дзе іх вучні дасягнулі выдатных поспехаў. І ўжо дзеці іх выпускнікоў прыходзяць да любімых педагогаў вучыцца не толькі фізкультуры, але і жыццёвай мудрасці, любові да сваёй Радзімы.

Чэснасць, справядлівасць ва ўсім і заўсёды – гэта неад’емныя рысы характару Міхаіла і Рыгора. Жыць сумленна, гаварыць праўду, падтрымліваць блізкіх, не крыўдзіць – гэтымі жыццёвымі прынцыпамі яны жывуць і вучаць нас, сваіх дзяцей. У іх жыцці сябры толькі сапраўдныя, каханне –толькі на ўсё жыццё, словы – толькі ад душы, а сям’я – заўсёды галоўнае.

На адносінах маіх таты і дзядзькі можна вучыць пакаленні сапраўднай мужчынскай дружбе, узаемавыручцы і падтрымцы. Сур’ёзныя пытанні вырашаюцца разам, складанасці аднаго брата –гэта складанасці і другога. Калі яны не бачаць адзін аднаго тыдзень – гэта ўжо вечнасць. Міхаіл Андрэевіч і Рыгор Андрэевіч –  дастойныя і паважаныя людзі ў раёне. Вы для мяне былі, ёсць і будзеце прыкладам шчырасці, дабрыні, чэснасці. У вас ёсць любячыя жонкі Ірына і Іна, шчаслівыя дзеці Дзіяна, Стэфанія і Сяргей. Мы вас шчыра віншуем з юбілеем і вельмі любім вас.

Дзіяна МАРДАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *