Пасля ўніверсітэта – і пасада, і заробак

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Прадстаўніца Стаўбцоўскага доследнага лясгаса – начальнік пажарна-хімічнай станцыі Алёна Мазур – пабывала на рэспубліканскім форуме маладых спецыялістаў лясной гаспадаркі рэспублікі. Сустрэча з калегамі і атрыманыя яркія ўражанні дапамогуць ёй хутчэй замацавацца ў сваёй прафесіі.   

Сёлета на работу ў Стаўбцоўскі доследны лясгас прыйшлі трое выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Кожны з іх адразу быў прызначаны на пасаду: Алёна Мазур – начальнікам пажарна-хімічнай станцыі, Аляксей Дорах – памочнікам ляснічага Старынскага лясніцтва, Яўген Талейка – інжынерам стандартызацыі і метралогіі. Праўда, і Аляксей, і Яўген, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, цяпер выконваюць свой воінскі абавязак.

– Маладым спецыялістам прапануецца не толькі заняць пасаду, –  заўваже намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. – Яны атрымліваюць дастойны заробак – яго памер адзін з самых высокіх сярод зарплат маладых кадраў раёна. Акрамя таго, прадпрыемства аплачвае маладым пражыванне.

Палітыка замацавання на месцах маладых кваліфікаваных кадраў ідзе з Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і абкама прафсаюзаў работнікаў лесу, профільных навучальных устаноў, такіх, як Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Барысаўскі дзяржаўны каледж галіновых тэхналогій. З маладымі спецыялістамі, якія папоўнілі сёлета Мінскае ДДЛГА, ладзілася сустрэча на базе Пухавіцкага лясгаса (у культурнай праграме было наведванне музея баявой славы і гісторыі афганскай вайны 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, музейнага комплексу старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», а таксама закладка памятнай алеі ў Рудзенскім лясніцтве). Цяпер для моладзі быў арганізаваны рэспубліканскі форум. Алёне Мазур выпала прадстаўляць на ім Стаўбцоўшчыну (менавіта так, бо калектыў лясгаса папаўняюць не проста дыпламаваныя спецыялісты, а выхадцы са свайго раёна, мясцовыя жыхары).

– Два дні рэспубліканскага семінара-нарады праляцелі непрыкметна, – падзялілася Алёна Мазур. – Праходзіў ён у Гомелі, у Інстытуце лесу, дзе мы змаглі пазнаёміцца не толькі з сучаснымі тэхналогіямі вырошчвання пасадачнага матэрыялу лясных культур, а і паглядзець гэты прыгожы старажытны горад. Самае адметнае – экскурсія па палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў. Мы садзілі памятную алею, ускладвалі кветкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам. У складзе дэлегацыі Мінскай вобласці было 16 маладых спецыялістаў. Вітаў нас міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Амельяновіч, які паабяцаў маладым спецыялістам усямерную падтрымку. Ад нас патрабуецца адказнае стаўленне да сваёй работы.      

Таццяна ПЯТКЕВІЧ      

 

«АКАДЭМІЯ АДПАЧЫНКУ» ВЫБІРАЕ ДРАЗДЫ

На працягу ўжо многіх гадоў сталічная турыстычная фірма «Акадэмія адпачынку» выбірае аздараўленчы лагер імя Я. Чайкі для правядзення навагодніх і ражджэственскіх урачыстасцяў.

Выдатная спартыўная база, камфортныя ўмовы, найпрыгажэйшая  мясцовасць на беразе Нёмана даюць магчымасць акунуцца ў чароўны свет ражджэственскіх святаў, змяніць мітусню і пышнасць сталічных ілюмінацый на прастату і непаўторнасць вясковага быту. Менавіта гэта і сагравае гараджан у такія дні. Свята афарбоўваецца ў асаблівыя колеры настрою, калі Новы год са снегам і здаровым марозікам. Аднак тым, хто ўмее адпачываць, любое надвор’е не перашкодзіць атрымаць станоўчыя эмоцыі. Гэтаму можна павучыцца ў «Акадэміі адпачынку».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *