Упрыгожыць горад і аграгарадкі

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Як і ў мінулыя гады, аб’яўлены традыцыйны агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў, але яго сёлетняя адметнасць – удзел у аглядзе-конкурсе возьме не толькі райцэнтр, а і аграгарадкі на тэрыторыі раёна.

Як адзначыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Юнцэвіч, пераднавагодні агляд-конкурс праводзіцца з мэтай павышэння эстэтычнай выразнасці будынкаў, стварэння святочнага выгляду як іх фасадаў, так і прылеглай тэрыторыі. Згодна з умовамі агляду-конкурсу, усе аб’екты павінны быць упрыгожаны да 20 снежня. На 23 снежня запланавана работа спецыяльнай камісіі, якая дасць ацэнку намаганням кожнага прадпрыемства і аграгарадка і вызначыць пераможцаў. Для тых, хто зойме першае, другое і трэцяе месцы, прадугледжана матэрыяльнае ўзнагароджанне. Крытэрыямі ацэнкі будуць выкарыстанне светлавой рэкламы, арыгінальнасць тэхнічных рашэнняў, афармленне прылеглай тэрыторыі і т. п.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *