Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

У рэдакцыю звярнуліся забудоўшчыкі з вуліцы Рэспубліканскай новага мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы «Паўночны-2», якія цікавіліся перспектывамі добраўпарадкавання і падвядзення інжынерных камунікацый. Маўляў, на адным участку іх вуліцы (да дома № 70) вядуцца  падсыпка праезду, работы па падводзе газу і вады, а на другім участку, які знаходзіцца за завулкам, – ніякіх зрухаў.

Па тлумачэнне мы звярнуліся да дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Мікалая МАРМУЗЕВІЧА.

– У сувязі з тым, што ў новым мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы «Паўночны-2» неабходна ажыццявіць значныя аб’ёмы работ па пракладцы інжынерных камунікацый, будаўніцтве праездаў, іх выкананне было падзелена  на этапы. Так, адносна праездаў у мікрараёне распрацавана на даны момант праектная дакументацыя на дзве чаргі будаўніцтва. Пракладка водаправода ў мікрараёне падзелена на тры чаргі, газіфікацыя мікрараёна – таксама на тры чаргі.

Зразумела, што ўсе работы цяпер вядуцца на тых вуліцах, якія, згодна з дакументацыяй, уваходзяць  у першую чаргу будаўніцтва. Так, праезды ў гравійным выкананні з’явіліся сёлета на частках вуліц Рэспубліканскай, Сасновай, Сталічнай, Някрасава, а таксама на вуліцы Янтарнай. На гэта выдаткавана з бюджэту 7 мільярдаў 800 мільёнаў рублёў. Практычна ўсе гэтыя сродкі ўжо асвоены. Не меншая сума грашовых сродкаў спатрэбіцца і ў наступным годзе для ажыццяўлення другой чаргі добраўпарадкавання мікрараёна. У гэтым годзе здадзена ў эксплуатацыю першая чарга будаўніцтва водаправода, якая абышлася ў 8 мільярдаў рублёў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *