Перадсвяточнае

Культура Нумары

image_pdfimage_print

КАМПАЗІЦЫІ – СВАІМІ РУКАМІ

Не за гарамі Новы год, і так хочацца чагосьці казачнага, прыгожага і снежнага. У кругавароце святочных клопатаў ідэальны варыянт для аматараў рукадзелля – стварэнне падарункаў і сувеніраў сваімі рукамі. Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі запрашае наведаць творчыя сустрэчы па вырабе навагодніх ёлак, вянкоў і іншых кампазіцый у тэхніцы світ-дызайн. Світ-дызайн – гэта майстэрства састаўлення кампазіцый і букетаў з кандытарскіх вырабаў, у прыватнасці, з цукерак. Зробленыя сваімі рукамі шэдэўры цудоўна ўпрыгожаць памяшканне, навагодні стол, стануць прыемным падарункам і абавязкова падораць казачны настрой.

Майстар-класы праводзяцца для ўсіх жадаючых на платнай аснове. Вопытны педагог дадатковай адукацыі Жанна Луцік дапаможа кожнаму сумясціць прыемнае з карысным: навучыцца ствараць унікальныя навагоднія ўпрыгажэнні, цікава і змястоўна правесці час у прыемнай творчай кампаніі і акунуцца ў чараўніцтва перадсвяточных дзён.

Калі вас зацікавіла наша прапанова, тэлефануйце па нумарах: 5-15-00, 8-029-302-08-46, 8-033-621-68-85.  Адкажам на ўсе вашы пытанні.

Галіна ЖУКАВА, культарганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

ДАБРАЧЫННЫ КАНЦЭРТ – У ПАДАРУНАК

Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў працягвае традыцыю дабрачынных канцэртаў.

Выхаванцы і выкладчыкі школы з музычнымі інструментамі, у тэатральных касцюмах адправіліся ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы сад № 7 г. Стоўбцы і ў аддзяленне дзённага прабывання інвалідаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якое цяпер працуе ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

Лепшыя вучні ўсіх аддзяленняў школы мастацтваў выступілі з сольнымі нумарамі. Паказалі сваё майстэрства і мастацкія калектывы – узорны ансамбль народнай песні «Жавароначкі» пад кіраўніцтвам Людмілы Канаплянікавай-Доўнар, ансамбль скрыпачоў пад кіраўніцтвам Таццяны Кот і Алы Імамутдзінавай, узорны дзіцячы тэатр «Чараўнікі» пад кіраўніцтвам Вольгі Навіцкай, дзіцячы хор «Верасень» пад кіраўніцтвам Святланы Швечыкавай і Зоі Драбышэўскай. Прыгожа выступіла салістка харэаграфічнага аддзялення Софія Панамарова. Віртуозная ігра на музычных інструментах сямейнага дуэта выкладчыкаў школы мастацтваў Сяргея і Алены Лубчонкаў прывяла ўсіх у захапленне.

Выдатна справіліся з роляй вядучых выхаванцы тэатральнага аддзялення Вольга Дадонава і Ульяна Грабянькова. Рэжысёрам канцэртнай праграмы выступіла загадчык тэатральнага аддзялення Вольга Навіцкая.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *