Беларусь разглядае В’етнам як аднаго з важнейшых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі

Нумары

image_pdfimage_print

Беларусь разглядае В’етнам як аднаго з важнейшых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 снежня на  перагаворах з Прэзідэнтам В’етнама Чыонг Тан Шангам, якія адбыліся падчас дзяржаўнага візіту беларускага лідара ў В’етнам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Мы ганарымся тым, што нашы адносіны выходзяць на новы ўзровень глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Як і В’етнам, Беларусь праводзіць сацыяльна арыентаваную палітыку, накіраваную на павышэнне якасці жыцця людзей. Пазіцыі дзвюх краін абсалютна супадаюць па большасці пытанняў міжнароднага парадку дня.

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што ў дзвюх краін ёсць вялікія рэзервы для далейшага развіцця адносін. Перш за ўсё, гэта датычыцца гандлёва-эканамічнай сферы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што Беларусі і В’етнаму трэба паглыбляць гуманітарнае супрацоўніцтва, адносіны ў сферы культуры, адукацыі, спорту. На яго думку, у краін існуюць вялікія рэзервы для міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што ўзровень тавараабароту паміж дзвюма краінамі ў памеры $190 млн недастаткова высокі, калі ўлічваць патэнцыялы Беларусі і В’етнама. Беларускі лідар адзначыў, што падчас гэтага візіту падпісаны ўжо шэраг кантрактаў, якія будуць садзейнічаць нарошчванню аб’ёму ўзаемнага гандлю. Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся са сваім в’етнамскім калегам, што неабходна павышаць узровень міжурадавай камісіі, каб у бліжэйшыя два гады тавараабарот паміж краінамі дасягнуў і перасягнуў $0,5 млрд.

Беларускі бок прапанаваў актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы нафтахіміі, аўтамабілебудавання. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова ўдзельнічаць у разведцы і здабычы карысных выкапняў у В’етнаме. Акрамя таго, на перагаворах размова ішла аб магчымасцях больш шырокай падрыхтоўкі спецыялістаў для народнай гаспадаркі, навукі В’етнама ў ВНУ Беларусі.

Па выніках перагавораў прэзідэнты Беларусі і В’етнама прынялі сумесную заяву аб умацаванні і ўсебаковым развіцці адносін паміж краінамі. Беларусь і В’етнам таксама падпісалі праграму супрацоўніцтва ў эканамічнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах на перыяд 2016-2018 гадоў. Акрамя таго, шэраг дакументаў падпісаны на міжведамасным узроўні.

 

ПРЭЗІДЭНТ У ЦЭЛЫМ АДОБРЫЎ ПРАЕКТЫ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня на нарадзе ў асноўным адобрыў праекты прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2016 год.

На працягу некалькіх дзён дакументы будуць дапрацаваны і ў канчатковым выглядзе прадстаўлены кіраўніку дзяржавы. Фундаментальных заўваг у ходзе нарады выказана не было. У той жа час Прэзідэнт запатрабаваў, каб усім зацікаўленым эканамічным суб’ектам, кіраўнікам былі даведзены паказчыкі, якія вызначалі б эфектыўнасць іх дзейнасці. Для старшынь абл- і райвыканкамаў такім індыкатарам будзе, напрыклад, колькасць створаных рабочых месцаў. Вынікі выканання будуць падводзіцца кожны квартал.

Сярод прыярытэтаў эканомікі на наступны год кіраўнік дзяржавы акрэсліў рост экспарту, умацаванне пазіцый айчынных вытворцаў на ўнутраным рынку, укараненне новых тэхналогій, зніжэнне сабекошту прадукцыі. Апошняе, як падкрэсліў Прэзідэнт, ні ў якім разе нельга рабіць за кошт скарачэння работнікаў. Аптымізацыя неабходна, але паралельна павінны стварацца новыя рабочыя месцы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што эканамічныя планы і прагнозы неабходна складаць і рэалізоўваць, зыходзячы з інтарэсаў людзей: ім трэба даць работу, запатрабаваць за якасць яе выканання і заплаціць за яе.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *