Ідзе пераднавагодні гандаль

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

Колерамі навагодняй атрыбутыкі расфарбаваўся магазін райцэнтра «Дзіцячы свет» у гэтыя пераднавагоднія і ражджэственскія дні.

Жыхары горада і раёна, госці Стоўбцаў могуць набыць штучныя ёлкі, ёлачныя ўпрыгажэнні, навагоднюю мішуру.

Мяккія і іншыя дзіцячыя цацкі, падарункі пад ёлку прадаўцы дапамогуць выбраць з задавальненнем – у іх такі вялікі вопыт работы, каб зарыентавацца ў вялікім асартыменце прадукцыі. Парфумерыя, касметыка і іншыя тавары таксама прапаноўваюцца для навагодніх і ражджэственскіх падарункаў.

Увагу бацькоў прыцягваюць і маскарадныя касцюмы Гомельскага прадпрыемства «Радуга».

У гэтыя дні ў магазіне шмат наведвальнікаў – сюды прыходзяць і па пакупкі, і па святочны настрой. Пакупнікоў чакаюць прыемныя сюрпрызы – акцыі са скідкамі, якія пастаянна праводзяцца ў магазіне. Перадсвяточны гандаль дазваляе магазіну значна павялічыць рознічны тавараабарот.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *