У раёне

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ІНСТЫТУТ ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ ЧАКАЕ

Для вучняў выпускных класаў у ліку першачарговых клопатаў і выбар будучай прафесіі. Дапамагаюць зарыентавацца ім прафарыентацыйныя сустрэчы, якія праводзяцца з прадстаўнікамі вучэбных устаноў, працоўных калектываў, службы занятасці раёна.

На мінулым тыдні ў СШ № 3 г. Стоўбцы з такой мэтай прыехалі прадстаўнікі   дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут пагранічнай службы».  З вучнямі сустрэліся начальнік аддзялення інфармацыйна-прапагандысцкай работы маёр Дзмітрый Анацка, курсанты Павел Бута, Уладзіслаў Багадзевіч, Андрэй Кудзёлка.  

– Наша навучальная ўстанова, – расказвае  Дзмітрый Анацка, – маладая, ёй усяго пяць гадоў. Хоць прафесарска-выкладчыцкі састаў і іншыя службовыя асобы маюць багаты вопыт выхавання курсантаў, таму што Інстытут пагранічнай службы з’яўляецца пераемнікам аднайменнага факультэта, які дзейнічаў у ваеннай акадэміі з 1993 года. Наш інстытут рыхтуе прафесійныя кадры афіцэраў для органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.  Мы сёння ў гэтай школе, каб расказаць аб нашым інстытуце.

З інфармацыйных стэндаў, а таксама ў працэсе жывой размовы вучні выпускных класаў даведаліся аб умовах навучання,  ім расказалі пра жыццё курсантаў, пра арганізацыю вольнага часу. Прадстаўнікі інстытута адказалі на ўсе пытанні, якія паступілі падчас прафарыентацыйнай сустрэчы.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НАШЫ ДЗЕЦІ

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама стартавала дабрачынная перадражджэственская акцыя «Нашы дзеці».

На працягу снежня ва ўстановах адукацыі нашага раёна будуць сабраны падарункі. Гэта прыемныя клопаты, калі можна праявіць свае ініцыятыву і творчасць.

У дні прыгожых зімовых свят  на дабрачынных ранішніках падарункі будуць уручаны дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, а таксама хлопчыкам і дзяўчынкам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

 

ФАСАД АЖЫВІЛІ ІКОНЫ

Старадаўні 190-гадовай гісторыі кафедральны сабор праведнай Ганны асвежаны і ажыўлены роспісам.

На фасадзе сабора раней уманціраваны іконы святой праведнай Ганны, імя якой носіць храм, і Збавіцеля. А цяпер, да свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, з’явілася яшчэ адна ікона – Іакіма і Ганны з іх святым дзіцем – Прасвятой Багародзіцай.

На званіцы храма на царкоўных варотах вернікаў сустракае ікона Прасвятой Багародзіцы, а праводзіць з благаславенем на дарогу свяціцель Мікалай Цудатворца.

Іконы выкананы іканапісцам з Мінска па заказе ключара кафедральнага сабора протаіерэя Аляксандра Марцінчыка, які прыклаў шмат старанняў і ініцыятыў, каб старадаўні сабор ва ўсёй красе быў абноўлены і выглядаў прыгожа, з любоўю дагледжаным.

 

СФАРМІРАВАНА КАМАНДА

Упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама зацвердзіла спісы ўдзельнікаў трэцяга этапу Рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.

У каманду нашага раёна ўвайшлі 25 чалавек. Найбольш важка прадстаўлена сярэдняя школа № 3, 11 вучняў якой па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды атрымалі права па колькасці набраных балаў паўдзельнічаць у інтэлектуальных спаборніцтвах з самымі моцнымі вучнямі вобласці. Абласная алімпіяда  пройдзе падчас ражджэственскіх канікул.

 

АДПАВЯДАЦЬ НАЗВЕ «КОМПЛЕКС»

Камісія пад кіраўніцтвам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі праводзіць атэстацыю трох навучальных устаноў нашага раёна – Любкаўшчынскага, Аталезскага і Цясноўскага імя Ф. Э. Дзяржынскага вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад- сярэдняя школа.

Па завяршэнні атэстацыі гэтым навучальным установам будуць выдадзены дзяржаўныя сертыфікаты на адпаведнасць патрабаванням установы новага віду – комплексу.

 

УВАГА ДА ЎЗРОСТУ

У перыяд з 1 па 4 снежня раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з аддзелам унутраных спраў райвыканкама праводзілі прафілактычную акцыю «Увага – узрост».

Яна была накіравана на павышэнне ўзроўню бяспекі грамадзян пажылога ўзросту ў святле патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў». Спецыялістамі цэнтра падрыхтаваны і распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях папярэджання пажараў, надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, прафілактыкі нормаў і правілаў бяспечнага пражывання. У гэтым накірунку пастаянна ажыццяўляецца прафілактычная работа сярод насельніцтва, арганізуюцца семінары-практыкумы з сацыяльнымі работнікамі.

Пры правядзенні абследавання матэрыяльна-бытавога стану грамадзян, якія патрабуюць да сябе ўвагі, работнікі цэнтра інфармуюць іх аб мэтазгоднасці ўстаноўкі ў кватэрах і домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. У сувязі з тым, што выпадкі гібелі пажылых людзей пры пажарах становяцца часцейшымі, робіцца акцэнт на тым, што пажарныя апавяшчальнікі павінны быць устаноўлены ў дамах усіх пажылых людзей і інвалідаў. Заканадаўства прадугледжвае меры ўздзеяння ў выпадку зняцця апавяшчальнікаў.

У рамках Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Мінскай вбласці з мэтай выканання рашэння Мінаблвыканкама «Аб рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей з нядобранадзейных сем’яў» у нашым раёне за сродкі мясцовага бюджэту ўстаноўлены пажарныя апявяшчальнікі з аб’яднаннем у сетку ў 141 домаўладанні шматдзетных сем’яў. У 73 дамах і кватэрах такой катэгорыі сем’яў апавяшчальнікі ўстаноўлены за  сродкі прадпрыемстваў і арганізацый, на балансе якіх яны стаяць.

З мэтай прафілактыкі і папярэджання пажараў і гібелі людзей працаздольным дзецям адзінока пражываючых пенсіянераў і інвалідаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання накіроўвае пісьмы-рэкамендацыі аб неабходнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў у домаўладаннях сваіх бацькоў.

Зінаіда КАТЛАШЭЎСКАЯ, спецыяліст  па сацыяльнай рабоце раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

 

ПРА ПЕЧ ТУРБУЕЦЦА І САЦЫЯЛЬНЫ РАБОТНІК

З мясцовага бюджэту выдзяляюцца сродкі для стварэння бяспечных умоў пражывання састарэлым адзінокім грамадзянам.

У 2015 годзе за бюджэтныя сродкі быў ажыццёўлены рамонт пячнога ацяплення ў домаўладанні адзінокага інваліда І групы, рамонт электраправодкі – у трох домаўладаннях адзінокіх інвалідаў, у тым ліку інваліда Вялікай Айчыннай вайны. Агульная сума выдаткаваных на гэтыя рамонты грашовых сродкаў склала амаль 39 мільёнаў рублёў.

Акрамя таго, у выпадку складаных жыццёвых сітуацый прадугледжана аказанне матэрыяльнай дапамогі пенсіянерам, якія не працуюць, і інвалідам з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Так, у 2015 годзе на розныя мэты было выдзелена матэрыяльнай дапамогі са сродкаў фонду 179 інвалідам раёна, якія мелі патрэбу, на агульную суму 72,6 мільёна рублёў, у тым ліку яе атрымалі 33 адзінокія інваліды, 59 інвалідаў 1-2 груп дапенсіённага ўзросту і інш. Выдзелена ў бягучым годзе і дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, гуманітарная дапамога, праз салон пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі ідзе забеспячэнне тых, хто мае патрэбу ў гэтых сродках.

Пытанням бяспекі домаўладанняў пажылых людзей удзяляюць вялікую ўвагу работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Падчас наведванняў сваіх падапечных яны не закрываюць вочы на тое, як эксплуатуецца печ і электраправодка, не забудуць нагадаць пра захаванне правілаў пажарнай бяспекі і ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Свае веды ў вобласці бяспекі яны абнавілі на нядаўнім сходзе, які правёў з сацыяльнымі работнікамі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын. Ён нагадаў аб небходнасці ўдзяляць увагу пытанням пажарнай бяспекі як пры наведванні домаўладанняў падапечных, так і ва ўласных дамах. Актуальнасць мае пытанне дзіцячай бяспекі.  У якасці нагляднага дапаможніка для работы ў жылым сектары раздадзены тэматычныя лістоўкі і буклеты.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *