Пераднавагодняе

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

ДЗЕ ЁЛАЧКА-ПРЫГАЖУНЯ НАРАДЗІЛАСЯ?

Такі цэх прыватнай фірмы ТАА «Біфарэс» працуе ў Наваколасаве. Вытворчасць арганізаваў Сяргей Захарэвіч. Па спецыяльнасці ён – тэхнік супрацьпажарнай аховы, выпускнік Львоўскага пажарна-тэхнічнага вучылішча. Талент прадпрымальніцкай дзейнасці ў яго прабудзіўся дзевяць гадоў назад, калі Сяргей Раманавіч вырашыў зрабіць альтэрнатыву польскім і іншым, прывезенным з-за мяжы, штучным ёлкам, дарагім па цане для нашых пакупнікоў.  У Дзяржынску, дзе ён жыве, ён арганізаваў вытворчасць гэтай прадукцыі. Такі бізнес-праект па імпартазамяшчэнні ўдаўся. Прадукцыя прыватнай фірмы запатрабавана не толькі на айчынным рынку, але экспартуецца і ў Расійскую Федэрацыю. Яна больш даступная для спажыўцоў па цане і не саступае па якасці.

Тры гады назад, калі выдалася магчымасць выкупіць памяшканне былой санчасці ў ваенгарадку пад цэх, вытворчасць пераехала ў Наваколасава. Касцяк калектыву склала каманда, якая працавала ў Дзяржынску. Фірма дала рабочыя месцы амаль 20 чалавекам – у штат уліліся мясцовыя людзі і стаўбчане.

«Біфарэс» можна лічыць пачынальнікам гэтай вытворчсці ў Беларусі. У сучасны момант рынак вытворцаў штучных ёлак і навагодняй мішуры дастаткова пашыраны. Аднак прадукцыя прадпрыемства «Біфарэс» па-ранейшаму запатрабавана. Спецыялісты штогод мяняюць дызайн ёлак, вывучаюць попыт, прымяняюць новыя матэрыялы і колеравую гаму. Выкарыстоўваецца італьянская, польская, расійская і наша айчынная сыравіна. Перавага аддаецца беларускай сыравіне, якая робіць таннейшай прадукцыю і найбольш якасная.

У гэтым сезоне вытворцы пастаўляюць у гандлёвыя сеткі краіны 20 відаў штучных ёлак і соснаў розных памераў. Самыя высокія – васьміметровыя, якія выкарыстоўваюцца для ўстаноўкі на вуліцы. Прадукцыя шырока рэалізуецца ў магазінах Белкаапсаюза, такіх вядомых гандлёвых сетках, як «Карона», «Еўраопт» і іншых.

Святочная прадукцыя вырабляецца на спецыяльных станках. Вельмі цікава паглядзець, як з рулона каляровай паперы выходзіць пушыстая мішура.

І хоць у вытвочасці ёлак і навагодніх соснаў выкарыстоўваецца спецыяльнае абсталяванне, усё ж застаецца нямала і ручной працы, у якую патрэбна ўкласці старанне і свой настрой.  Умела выконваюць гэтую работу зборшчыкі вырабаў Святлана Шчэпка, Ірына Карымава, Святлана Змачынская, Ліна Госэн, Таццяна Лук’янава, Віталь Савіцкі, Наталля Аўчук і іншыя.

Прадукцыя запакоўваецца  і адпраўляецца ў гандлёвыя кропкі. Сезон пераднавагодняга і ражджэственскага гандлю ў самым разгары. Пушыстыя прыгажуні ёлкі займаюць цэнтральнае месца сярод навагодняй прадукцыі, гэта абавязковы атрыбут прыгожых зімовых святаў. Вытворцы гатовы задаволіць попыт. Фірма актыўна працуе і з гандлёвымі прадпрыемствамі нашага раёна.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На  здымках: станочніца Святлана Шчэпка; вось з такім настроем прапаноўвае святочную прадукцыю дырэктар ААТ «Біфарэс» Сяргей Захарэвіч; у цэху па вытворчасці навагодніх ёлак; адказны ўчастак работы ў станочніка Віталя Савіцкага.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НАВАГОДНІ ЗАКАЗ

Стаўбцоўская друкарня ў  ліку арганізацый, куды спяшаюцца па навагоднюю прадукцыю. Ёсць ужо заказы на календары, штотыднёвікі.

Калектыў працягвае выкананне тэндарнага заказу шэрагу медыцынскіх устаноў сталіцы – 21-й цэнтральнай райпаліклінікі, 10-й дзіцячай паліклінікі, 4-й кардыялагічнай бальніцы, бальніцы хуткай дапамогі. Медустановы маюць патрэбу ў бланачнай і журнальнай прадукцыі. Сярод салідных заказчыкаў і фаніпальскае прадпрыемства «Белнафтахім». Акрамя бланкаў і журналаў для гэтага заказчыка рыхтуюцца і этыкеткі.

Прадпрыемствы і арганізацыі, сельскагаспадарчыя таварыствы нашага раёна таксама карыстаюцца паслугамі мясцовых друкароў. Усё гэта напрыканцы года прынесла нядрэнныя вынікі па выкананні вытворчай праграмы.

 

ЯШЧЭ АДНА БАНКЕТНАЯ ЗАЛА

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання працягвае праграму пашырэння аказання паслуг насельніцтву раёна.

Перад новым годам адкрылася банкетная зала ў аграгарадку Дзераўная. Яна размясцілася ў будынку комплексна-прыёмнага пункта. Рамонт памяшкання выкананы за ўласныя сродкі з прыцягненнем падрадчыкаў – ПМК-233 і Стаўбцоўскага ПМК. Дзякуючы дызайнерскім рашэнням кіраўніцтва камбіната і прафесіяналізму будаўнічых арганізацый атрымаўся выдатны вынік. Заказчыкаў парадуюць не толькі прыгажосць і ўтульнасць залы, але і ўсё начынне – санвузлы, кухня.

Ужо ёсць першыя заказчыкі адсвяткаваць тут прыгожыя зімовыя святы.

 

ШТРЫХІ ДА ІМІДЖУ

У перадсвяточныя навагоднія дні запатрабаваны паслугі не толькі прадпрыемстваў грамадскага харчавання, але і спецыялістаў, якія закліканы ствараць прыгажосць.

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання адкрыў у Доме быту манікюрную залу. Для гэтага праведзена работа па дызайне пакоя і закуплены неабходныя матэрыялы і абсталяванне.

Паслугі наведвальнікам аказвае Вольга Маліноўская. Кваліфікаваны спецыяліст выканае манікюр з нарошчваннем пазногцяў, педыкюр.

 

КАБ СВЯТА БЫЛО РАДАСНЫМ

Каб у калядныя і навагоднія дні не здарылася пажараў і няшчасных выпадкаў, на Стаўбцоўшчыне з 7 па 30 снежня праходзіць акцыя – «Бяспечны Новы год».

Акцыя арганізавана ў чатыры этапы. У ходзе яе работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць дамы-інтэрнаты, школы. Не застаюцца без увагі месцы продажу піратэхнічных вырабаў. На завяршальныя дні года намечаны мерапрыемствы ў месцах масавага знаходжання грамадзян – на вакзалах, у гандлёвых цэнтрах, на рынках. Падчас акцыі праводзяцца конкурсы, забаўляльныя праграмы, бяспройгрышныя латарэі, паказ фільмаў і ролікаў і т. п.

У гэтым спісе не фігурыруе прыватны сектар, але яго жыхарам хочацца нагадаць важныя правілы. Як паказвае практыка, сезон навагодніх святаў не абыходзіцца без пажараў. Пераважная бльшасць загаранняў адбываецца з-за няспраўнага пячнога ацяплення, а дакладней – з-за чалавечага фактару. Печ і дымаход павінны быць у спраўным стане, без трэшчын. Гарышча варта пастаянна ўтрымліваць у чысціні. Каб пазбегнуць перакалу печы, рэкамендуецца паліць яе два-тры разы на  працягу дня. За дзве гадзіны да сну прапальванне печы варта спыніць. Перад дзверцамі печы на падлозе неабходна прыбіць металічны перадтопачны ліст памерам не менш за 50х70 см. Нельга распальваць печ з дапамогай лёгказагаральнай вадкасці і пакідаць яе ў распаленым стане без нагляду, а таксама сушыць і захоўваць на печы, вакол яе згаральныя матэрыялы.  

Удзел у мерапрыемствах бяруць не толькі супрацоўнікі МНС, але і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, клубаў юных выратавальнікаў, прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *