Высокая планка супрацоўніцтва

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Важнейшым прынцыпам пабудовы дзяржавы ў Беларусі з’яўляецца якасць жыцця людзей. Аб гэтым заявіў 10 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што знаходзіцца ў Ашхабадзе напярэдадні знамянальнай для Туркменістана даты – 20-годдзя набыцця статусу пастаяннага нейтралітэту.

Ён падзякаваў за запрашэнне прыняць удзел у канферэнцыі, якая cабрала тут 12 снежня лідараў дзяржаў рэгіёна, важных сусветных палітычных дзеячаў. На думку Прэзідэнта Беларусі, узровень дэлегацый на форуме наглядна дэманструе аўтарытэт Туркменістана на міжнароднай арэне.

Кіраўнік беларускай дзяржавы асабліва адзначыў, што тэматыка канферэнцыі – «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя  міру, бяспекі і развіцця» – адлюстроўвае ў тым ліку накіраванасць знешняй палітыкі Беларусі.

«З задавальненнем адзначу агульнасць нашых падыходаў да пабудовы дзяржавы. Паводле ўзаемнага меркавання, яна павінна быць сацыяльна арыентаваная. Яе важнейшым прынцыпам з’яўляецца якасць жыцця людзей. Людзі – вось галоўная каштоўнасць і Беларусі, і Туркменістана», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Туркменістан не павінны апускаць зададзеную высокую планку супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце.

«Туркменістан – наш стратэгічны партнёр у Цэнтральнай Азіі. Гэта пацвярджаецца канструктыўным узаемадзеяннем як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных арганізацый», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прэзідэнты сам-насам абмеркавалі многія пытанні міжнароднага парадку дня, а таксама праблемы, якія існуюць у двухбаковых адносінах.

Беларусь і Туркменістан падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2016–2017 гады. Падпісанне дакумента адбылося 10 снежня ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Гурбангулы Бердымухамедава па выніках іх перагавораў. Дарожная карта ўяўляе сабой план сумесных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін. Лідары дзвюх дзяржаў прынялі сумесную заяву аб паглыбленні адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *