За адданасць зямлі

Нумары Сельская гаспадарка Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

16-12-2015-25

На мінулым тыдні ў Маладзечне ўшаноўвалі заслужаных работнікаў аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці. Ад нашага раёна на свята былі запрошаны васямнаццаць ветэранаў працы, імёнамі якіх ганарылася і ганарыцца Стаўбцоўшчына. Старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра падзякаваў усім прысутным на сустрэчы за нялёгкую працу і вернасць прафесіі і ўручыў узнагароды. Граматай аблвыканкама адзначаны былы механізатар ААТ «Жацерава» Мечыслаў Курдун, які 51 год рупіўся ў гаспадарцы. Грамата ўручана і Міхаілу Роўду –  дзесяць гадоў ён працаваў першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама КПБ. Міхаіл Іосіфавіч падкрэсліў, што гэтыя гады былі самымі прадукцыйнымі ў яго працоўнай біяграфіі. Запомніліся людзі, якія ўмеюць шчыра працаваць і дасягаць высокіх паказчыкаў. Менавіта пад яго кіраўніцтвам у 1987 годзе ўраджайнасць збожжавых у нашым раёне склала 42,3 цэнтнера з гектара, а валавы збор – 111,6 тоны.

Сярод запрошаных — Міхаіл Сурко, стаж работы якога ў якасці начальніка ўчастка і галоўнага агранома ААТ «Шашкі» складае паўстагоддзя. У Іосіфа Жаўнерчыка з ТАА «СЖК «Налібакі» стаж налічвае сорак дзевяць гадоў, ён рупіўся галоўным аграномам, майстрам-будаўніком. Столькі ж адпрацаваў вадзіцелем Леанід Светагор з СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». У Станіслава Шпілеўскага 48 гадоў работы ў раслінаводстве, спачатку аграномам, а затым і кіраўніком галіны. Звыш сарака гадоў механізатарскага стажу ў Вітольда Бухавецкага з ААТ «Радзіма Дзяржынскага», Яўгенія Матусіка з ААТ «Радзіма Якуба Коласа», Казіміра Дамброўскага з ААТ «Агранёманскі». А таксама ва Уладзіміра Шчарбацэвіча, намесніка дырэктара па жывёлагадоўлі ААТ «Агранёманскі», звеннявой ільнаводчай брыгады Яніны Гарошка з ААТ «Рочавічы», Леакадзіі Звярынскай, якая рупілася ў паляводстве і жывёлагадоўлі, Юрыя Бычко і Вячаслава Вярцейкі – былых дырэктараў ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Сорак гадоў аддала працы ў розных галінах гаспадаркі Вацлава Рокаш з ААТ «Жацерава».У механізатара Людвіга Дубінца з ААТ «Рубяжэвічы» за плячыма 35 гадоў шчыравання на трактары. Звыш трыццаці гадоў рупяцца тэхнікам-асемянатарам Галіна Канатка з ААТ «Каганец» і заатэхнікам Любоў Кірыкеш з ААТ «Вялікі Двор». Усе ўдзельнікі ўрачыстасці атрымалі падарункі.

Надзея БАТАЛКА

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *