З танцам здароўя

Акцыі Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Юныя выратавальнікі падарылі жыхарам горада незвычайны танец здароўя, а таксама прапанавалі пакінуць аўтограф на «плакаце некурыльшчыкаў». Жадаючых аказалася нямала.

У такім фармаце на Стаўбцоўшчыне прайшоў заключны этап акцыі «Не прапальвай сваё жыццё». У ролі яе арганізатараў выступілі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены  і эпідэміялогіі, аддзела адукацыі, спорту і турызму. Яны выйшлі  на гарадскі рынак «Лебедзь», каб чарговы раз нагадаць, што курэнне – небяспечна і, акрамя таго, ужо не модна. Работнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі расказалі аб шкодзе курэння з пункту гледжання здароўя чалавека, а пажарныя спаслаліся на неабвержныя лічбы статыстыкі, якія не гавораць, а проста «крычаць» аб тым, што асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём (у большасці выпадкаў – пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення).

У рамках акцыі прайшоў кіналекторый у Вішнявецкай школе. Ладзіўся ён у выглядзе гульні «Правілы пажарнай бяспекі», удзел у якой узялі вучні ад пачатковых да старшых класаў. Самыя юныя ўдзельнікі рэагавалі на дзейства надзвычай эмацыянальна і пры гэтым даказалі, што яны – школьнікі-усёзнайкі. У школу № 3 г. Стоўбцы, да вучняў трэціх-чацвёртых  класаў, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей прыйшла на ўрок фізкультуры. Урок праходзіў пад дэвізам  «Мы выбіраем спорт».

– Спачатку ладзілася віктарына па правілах бяспечных паводзін, паводле вынікаў якой былі выбраны самыя актыўныя ўдзельнікі, – зазначае Вольга Салей. – Гэтыя дзяўчынкі і хлопчыкі і сталі членамі каманды ў спартландыі. У лідарах адразу былі чацвёртакласнікі, але ў цэлым сяброўская сустрэча завяршылася нічыёй. Усім удзельнікам былі ўручаны прызы – кнігі-памяткі.       

  На гэтых днях, акрамя мерапрыемстваў акцыі, прайшоў і сельскі сход з жыхарамі вёскі Яблынаўка.

– Калі выступаеш перад дарослымі людзьмі, разумееш, што ад цябе чакаюць нейкіх новаўвядзенняў, адкрыццяў, – гаворыць начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын. – Наконт гэтага я не стамляюся паўтараць: у вобласці бяспекі мы ікнёмся да таго, каб выконваліся ўсім зразумелыя і вядомыя правілы, каб у кожным доме дбалі пра бяспеку і не прыйшлося выклікаць выратавальнікаў.

Па добрай традыцыі, жыхарам горада, вяскоўцам былі ўручаны тэматычныя каляровыя буклеты, лістоўкі. Адно зразумела: усе не могуць кінуць курыць імгненна, але нехта задумаецца, перш чым прыкурыць ва ўтульным крэсле або ў цёплай пасцелі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *