Яшчэ больш зблізіць нашы народы

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў яшчэ большым збліжэнні беларускага і расійскага народаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 15 снежня ў Маскве на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у вузкім складзе.

«Мы вельмі добра ведаем, чаго хоча Расія ад Беларусі. Упэўнены, што Расія абсалютна ведае, што трэба Беларусі ад Расіі. Думаю, што вырашэнне тых праблем, якія ў нас існуюць, яшчэ больш зблізіць нашы народы. Хоць, шчыра кажучы, мераць нас з вамі класічнымі рамкамі ўзаемаадносін з іншымі дзяржавамі неяк нават нязручна, таму што ў нас настолькі блізкія адносіны, што тут не падыходзяць гэтыя крытэрыі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Расія дамовіліся скаардынаваць намаганні ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе па стварэнні дадатковых умоў для павелічэння аб’ёмаў узаемнага гандлю і павышэння дзелавой актыўнасці рэальнага сектара эканомік дзвюх дзяржаў. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве, якую падпісалі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Дабівацца пастаўленай мэты бакі маюць намер у тым ліку шляхам правядзення ўзгодненай прамысловай і аграпрамысловай палітыкі, развіцця інвестыцыйнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных кааперацыйных, а таксама інфраструктурных праектаў, устаранення бар’ераў у двухбаковым гандлі, актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва як адной з фундаментальных асноў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Беларусь і Расія прадоўжаць работу па забеспячэнні роўнасці правоў грамадзян, інтэнсіфікуюць супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах, прадоўжаць каардынацыю супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *