На фінішы года

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

18-12-2015-17

Вітамінным багаццем сокаў, што разліваюцца на вытворчых лініях філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната, поўняцца сталы жыхароў Стаўбцоўшчыны ў гэты зімовы перыяд. 

НА ЗДЫМКУ: плённа працуе ў цэху прадрыемства  Ірына Васільева.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

КАМУНАЛЬНІКІ ЗАВЯРШАЮЦЬ АБ’ЕКТЫ

Аб’яднанне камунальных службаў завяршае год з нядрэннымі вынікамі – выканана гадавая праграма па капітальным рамонце жыллёвага фонду. Ёсць і іншыя напрацоўкі.

Завяршаецца капітальны рамонт трох жылых дамоў па вуліцы Ленінскай у Стоўбцах, а таксама дома па вуліцы Школьнай у Наваколасаве. Днямі на гэтыя аб’екты прыбудзе спецыяльная камісія, каб ацаніць якасць работ перад прыёмкай іх у эксплуатацыю.

Сярод значных праектаў 2016 года варта назваць і будаўніцтва ў Заямным у адпаведнасці з праграмай «Чыстая вада» станцыі абезжалезвання. Да новай станцыі зманціраваны водаправод і каналізацыя, цяпер падводзіцца электразабеспячэнне. Паралельна з гэтым па заказе аб’яднання камунальных службаў вырабляецца модуль станцыі, а з дапамогай падраднай арганізацыі – ПМК-233 – будуецца фундамент.

Вядуцца работы камунальнікамі і ў Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, дзе сёлета ўстаноўлены два новыя катлы на мясцовых відах паліва. З набыццём запорнага і іншага абсталявання можна будзе пусціць іх у эксплуатацыю.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

загадай жаданне, Дзед Мароз!

Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ажыццяўляе рэалізацыю праекта «Загадай жаданне, Дзед Мароз!».

Навагоднія прадстаўленні запланаваны з 24 па 26 снежня ў шматфункцыянальным культурна-спартыўным і забаўляльным комплексе «Чыжоўка-арэна» (г. Мінск, вул. Ташкенцкая, 19). Дзятву чакаюць сюрпрызы, радасць, сустрэча з казкай.

 

Нашы сэрцы – хворым дзецям

Беларускі дзіцячы фонд штогод праводзіць дабрачынную ражджэственскую акцыю «Нашы сэрцы – хворым дзецям».

Раённае аддзяленне фонду, якое ўзначальвае вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Гамза, звярнулася да ўстаноў адукацыі раёна з просьбай падрыхтаваць падарункі, зрабіць свае ахвяраванні для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, хворых хлопчыкаў і дзяўчынак.

Многія школы ўжо пералічылі для гэтых патрэб грошы. Па традыцыі, у ходзе гэтай акцыі прадстаўнікі Дзіцячага фонду наведаюць у навагоднія дні пацыентаў, якія будуць знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы.

Падрыхтоўка да правядзення дабрачынных мерапрыемстваў працягваецца. Разліковы рахунак Мінскага аддзялення Рэспубліканскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» № 3015006623715 у аддзяленні 537 Мінск ААТ «Белінвестбанк», код 739, УНП 100603103.

 

НЯЗМЕННЫЯ ЗАКОНЫ ЖЫЦЦЯ

У райвыканкаме прайшла відэанарада, на якой разгледжаны ход выканання Праграмы дэмаграфічнай сітуацыі ў Мінскай вобласці і ў нашым раёне.

Было адзначана, што ў раёне ў параўнанні з мінулым годам (статыстыка на пачатак года) колькасць насельніцтва зменшылася на 321 чалавека. Па горадзе натуральны прырост насельніцтва станоўчы, а вось па сельскай мясцовасці – адмоўны. Сярэдняя працягласць жыцця па нашым раёне складае 72,9 года: мужчыны – 68,2, жанчыны – 72,4.

Па звестках ЗАГСа за студзень – лістапад бягучага года нарадзіліся 462 дзіцяці: 265 у райцэнтры і 197 – у сельскай мясцовасці. За такі ж перыяд мінулага года колькасць народжаных дзетак складала 476.

 

У ДАР НАШЧАДКАМ

У Старасвержанскай сярэдняй школе працуе музейны пакой з ёмкай назвай – «Спадчына». 

Да святкавання 150-гадовага юбілею пачатку адукацыйнай дзейнасці ў мясцовасці, у музейным пакоі была адкрыта новая экспазіцыя «Зямля бацькоў – зямля святая».

У пакоі размясціліся матэрыялы аб гісторыі школы, мясцовага сельскагаспадарчага таварыства, дасягненнях вучняў розных пакаленняў. Парупіліся аб гэтай важнай справе настаўнікі школы, якія ўзначалілі краязнаўчую работу.

Музейны пакой мае Кнігу ганаровых гасцей, запісы ў якой папоўнілі водгукі ўдзельнікаў юбілейнай урачыстасці, сярод якіх былі выпускнікі Старасвержанскай школы розных гадоў.

 

АБ БЯСПЕЦЫ – У ФОРМЕ ГУЛЬНІ

У рамках акцыі «Нашы дзеці», якая праводзіцца ў раёне, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу. У сям’і Аляксандра і Кацярыны Васільевых выхоўваюцца шасцёра прыёмных дзяцей.

Вольга Салей уручыла дзецям падарункі ад аддзела па надзвычайных сітуацыях, правяла з імі гульні. У займальнай форме расказала аб пажарнай бяспецы, данесла да іх важную інфармацыю прафілактычнай накіраванасці.

 

КІНАТЭАТР – НА ЗІМОВЫМ РЭЖЫМЕ

З пачатку снежня спынена дзейнасць кінатэатра «Беларусь» у райцэнтры.

Ацяпляць стары будынак вельмі нерэнтабельна пры незапоўненай зале.

Таму вырашана, што з лютага 2016 года кіно будзе дэманстравацца ў раённым Цэнтры культуры.

Для гэтага Стаўбцоўскі аддзел па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва закупіць праекцыйную сістэму і экран. Камфортная зала Цэнтра культуры гасцінна прыме аматараў кіно.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *