Без касцюмера спектакля не бывае

Захапленні Нумары

image_pdfimage_print

Алену Зуб мы засталі за такім заняткам – яна рыхтавала пялёсткі для кветак. З іх зробіць какошнікі ўдзельнікам узорнага харэаграфічнага ансамбля «Лявоначкі».  Пасядзець з Аленай Баляславаўнай і паназіраць за яе працай – утульна, прыемна, вачэй не адвесці. Сама яна такая дамашняя, свеціцца пяшчотаю, гаворыць, што вельмі любіць ствараць. Асвоіла многія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Стужкі, тасьма, лапікі, шпількі, іголкі ў яе руках ажываюць. Яе прыгожыя работы ў тэхніцы пэчворк, упрыгажэнні ў тэхніцы канзашы не раз экспанаваліся на выставах народнага клуба майстроў народнай творчасці. У ліку ўмельцаў Алена Зуб мае свой непаўторны творчы вобраз.

У Цэнтры культуры яна займае такую незаменную, неабходную і не зусім звыклую пасаду – касцюмера. Пры патрэбе шые касцюмы для творчых калектываў. Цяпер вось рыхтуецца навагодні спектакль. Без уменняў майстра-касцюмера зноў не абысціся. Алена Зуб займаецца гэтай справай даўно, а творчасцю, можна сказаць, – усё жыццё. Цэнтр культуры для яе, як родны дом. У яго сценах яна з дзяцінства. Пачынала тут танцаваць маленькай дзяўчынкай. Заняткі харэаграфіяй вызначылі і яе прафесійны накірунак. Працавала з ансамблем «Зорачка» СШ № 2 г. Стоўбцы. Яе любоў да мастацтва перадалася і сыну Яўгену, які стаў прафесійным танцорам, з’яўляецца кіраўніком харэаграфічнага калектыву ў Любанскім Доме культуры.

Што датычыць справы касцюмера, то ў раённым Цэнтры культуры да Алены Зуб адносяцца з павагай, удзячныя ёй за творчасць, уменне. Яе фантазіі ў любой сітуацыі дапамогуць знайсці выхад. Яна ўмее стварыць вобраз, знойдзе з чаго выканаць касцюм. Каб працаваць касцюмерам, спецыяльнай адукацыі не трэба. Трэба больш – нарадзіцца з гэтым талентам. Гэта і не закройшчыца, і не швачка. Перш чым касцюм з’явіцца ў тканіпадрыхтаваць сцэнарый да ранішнікаў, упрыгожыць залу. Перадсвяточным настроем пахне кожны куточак цэнтра. І гэта атмасфера для Алены Зуб такая родная, такая звычная.

У гэтыя дні Алена Баляславаўна мае клопат загадваць пракатам маскарадных касцюмаў. Наведвальнікаў прымае з усмешкай, цеплынёй. Цярпліва паказвае ім уборы, дасць параду, ацэніць. І тут яе ўменні незаменныя.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку: касцюмер раённага Цэнтра культуры Алена Зуб.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *