Весела мы адпачнём

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

23-12-2015-12

25 снежня 2015 г. – на пляцоўцы каля магазіна «Гаспадарчыя тавары» ў Стоўбцах з 19.00 да 23.00 пройдзе народнае гулянне «Каляда».

28 – 30 снежня 2015 г. – у спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбудзецца навагодні турнір па міні-футболе сярод камандаў навучэнскай моладзі.

29 снежня 2015 г. – у 11.00 у раённым Цэнтры культуры пачнецца раённае навагодняе свята для пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, а таксама дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

1 студзеня 2016 г. – усе запрашаюцца на навагодняе гулянне «Чароўнай ночы карагод». Яно будзе ладзіцца каля цэнтральнай ёлкі г. Стоўбцы на пляцоўцы насупраць магазіна «Гаспадарчыя тавары». Пачнецца свята у   гадзіну ночы.

2 студзеня 2016 г. – навагодні ранішнік для дзяцей  горада і раёна «Навагоднія прыгоды ў казачным лесе». Пачатак у 12.00.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *