Апошнімі днямі старога года

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

23-12-2015-13

Халадзільнае абсталяванне, якое збіраецца на вытворчых лініях Стаўбцоўскага прадпрыемства «Фрэор Рэфрыгерайшн», карыстаецца нязменным попытам не толькі ў беларускіх заказчыкаў, на прасторах СНД, але і ў далёкім замежжы.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ЗАСЛУЖАНЫМ ЛЮДЗЯМ – ПАШАНА

На мінулым тыдні ў Мінскім аблвыканкаме адбылася сустрэча старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры з членамі Савета старэйшын пры Мінаблвыканкаме, ганаровымі грамадзянамі Мінскай вобласці, прадстаўнікамі раёнаў, хто ўнёс значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё рэгіёна.

У дэлегацыю Стаўбцоўскага раёна ўвайшлі Герой Сацыялістычнай Працы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці, брыгадзір малочнатаварнай фермы «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Зінаіда Ярашэвіч, настаўнік інфарматыкі СШ № 3 г. Стоўбцы Уладзімір Радзіон,  які мае тытул «Чалавек года Міншчыны-2015» і ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, рэжысёр народнага драматычнага тэатра «Гавязнянка» Вішнявецкага Дома культуры Марыя Грэсь.

Пасля сустрэчы з Сямёнам Шапірам для заслужаных людзей Мінскай вобласці была арганізавана экскурсія ў Палац Незалежнасці. Удзельнікі экскурсіі дзеляцца ўражаннямі: Палац Незалежнасці такой прыгажосці, што параўнацца з ім можа хіба толькі Маскоўскі Крэмль.

На памяць аб гэтай прыемнай паездцы кожнаму ўдзельніку дэлегацыі раёна застанецца кніга «Савет старэйшын Міншчыны».

 

МІНУС ПЯТНАЦЦАЦЬ

Прыемнымі момантамі пераднавагодніх і ражджэственскіх святаў з’яўляюцца акцыі і скідкі на гандлёвых прадпрыемствах.

У магазінах райспажыўтаварыства, напрыклад, з 21 па 27 снежня ідзе распродаж прадукцыі навагодняга асартыменту і тавараў з навагодняй сімволікай са скідкай 15 працэнтаў. Па-ранейшаму працягваецца акцыя «Імяніннік». Тыя, хто нарадзіўся ў снежні, маюць магчымасць зрабіць пакупку з 10-працэнтнай скідкай.

Акцыя «мінус пятнаццаць» на ўсе прамысловыя тавары ў прамысловых магазінах райспажыўтаварыства пройдзе 25, 26 і 27 снежня.

 

З ІМЕМ АВЯНІРА КАНСЦЕНЧЫКА

Нашы Стоўбцы праслаўлены і тым, што з горадам звязана жыццё вядомага ў гісторыі чалавека Авяніра Кансценчыка.

29 снежня спаўняецца 80 гадоў з дня яго смерці, аб чым можна даведацца з надпісу на помніку на магіле героя Першай сусветнай вайны на праваслаўных стаўбцоўскіх могілках.

На пастаменце, які вянчае вялікі крыж, высечаны евангельскія словы: «Приидите ко мне вси труждающиися и обремененнии, и аз упокою вы» (Мф. 31,28). А пад імі чытаем: «Авенир Маркович Констенчик, псаломщик Столпецкой церкви, полковник русской армии, кавалер ордена святого Георгия, капитан воздушного корабля «Илья Муромец». Скончался 29. ХІІ. 1935 г. от роду 46 лет».

Наш абавязак малітвена помніць Авяніра Кансценчыка і клапаціцца аб месцы пахавання, якое наведваюць многія прыезджыя людзі. Праявіць клопат пра гэтую магілу – справа гонару для нашага горада.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

АДЗНАЧАНА ВЕТЭРАНСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ

Ганаровай граматай Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў узнагароджана стаўбцоўская раённая ветэранская арганізацыя як лаўрэат агляду-конкурсу па падрыхтоцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У конкурснай намінацыі адзначана ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць раённай і абласной арганізацый ветэранаў. Перш за ўсё ўхваляецца вопыт стаўбчан і рэкамендуецца ўсім раённым саветам ветэранаў вядзенне інтэрнэт-сайтаў, дзе асвятляецца жыццё гэтых грамадскіх арганізацый, аказваецца метадычная дапамога.

Пр

 

АЦЭНКА ЗА ПРЫГАЖОСЦЬ

Напярэдадні новага года стала вядома, што філіял ВУ «Стоўбцыгаз» заняў трэцяе, прызавое, месца сярод сваіх калег у Мінскай вобласці па добраўпарадкаванні.

Тэрыторыя вытворчай базы газавікоў прыемна вылучаецца сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ў сваім раёне. Менавіта газавікі задаюць тон і паказваюць прыклад, якім павінна быць добраўпарадкаванне. У апошнія гады імі зроблена шмат чаго: абшыты сайдынгам будынак, заасфальтавана і агароджана тэрыторыя. На належным узроўні падтрымліваецца санітарная чысціня і зялёны імідж, а ў аздабленні ў сезон кветкавых клумбаў ім, бадай, няма роўных. Цяпер, напярэдадні Новага года і Ражджаства, газавікі ў ліку першых упрыгожылі сваё прадпрыемства святочнай ілюмінацыяй і ўвайшлі ў лік удзельнікаў раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў.

 

ДЭСЕРТ З «КУМПЯЧКУ»

Фірменныя магазіны ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» сустракаюць сваіх пакупнікоў расшыраным асартыментам і пераднавагоднімі скідкамі ў 10-20 працэнтаў.

У іх да 10-га студзеня 2016 года са скідкамі можна набыць шэсць відаў каўбасных вырабаў (вараную каўбасу «Доктарская стандарт», салямі «Ароматная» і «Баварская новая», прадукты са свініны – «Полендвица домашняя», «Окорок пармский» у вакуумнай упакоўцы і «Бабуліны прысмакі»). У сваім новым магазіне «Кумпячок», размешчаным у шматпавярховым жылым мікрараёне па вуліцы Міру, спецыяльна да святаў асартымент прадукцыі быў  расшыраны тортамі і пірожнымі вытворчасці хлебазаводаў Мінскай і Гродзенскай абласцей. Пакупнікам прапануюць не толькі набыць салодкую прадукцыю, а і скарыстацца кававаркай.

 

У НОВЫ ГОД – З ГАЗАМ

Філіял ВУ «Стоўбцыгаз» плануе зрабіць падарунак да Новага года жыхарам Мешычаў.

– У лістападзе бягучага года пачалі работы па газіфікацыі гэтага населенага пункта, дзе членамі кааператыва сталі 42 домаўладальнікі, – адзначыў дырэктар філіяла Іван Шпілеўскі. – На даны момант пабудавана 240 м газаправода высокага ціску і шафавы рэгулятарны пункт, рыхтуецца выканаўча-тэхнічная дакументацыя. Да 31 снежня плануем пачаць газіфікацыю дамоў.

Сёлетняй восенню газ прыйшоў у вёску Старына. Для яе газіфікацыі пабудавана ад Шашкоў да Старыны 3,1 км падваднога газаправода, 4 км вулічнага газаправода. У 38 дамоў вяскоўцаў газ быў пушчаны да таго, як пачаўся ацяпляльны перыяд. У адносінах да яшчэ 17-ці членаў кааператыва таксама ўсё гатова, пытанне толькі за іх жаданнем на падключэнне газу.

На Стаўбцоўшчыне ёсць нямала жадаючых газіфікаваць свае дамы, населеныя пункты. Хто з іх увойдзе ў праграму на 2016 год, стане вядома ў новым годзе. Сярод прэтэндэнтаў – жыхары вёсак Ячнае і Ячонка, дзе з 2014 года падрыхтавана неабходная праектна-каштарысная дакументацыя.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ   

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *