Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі трое маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Вітторыя Лысая, Дзіяна Зых і Іван Белановіч.

Зямны шлях закончыўся для 11-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі пажар у Малой Гуменаўшчыне, дзе загарэўся дачны дом. На шчасце, ніхто не пацярпеў, але сама дача моцна пашкоджана агнём. Папярэдняя прычына загарання – перакал печы.

Міліцыяй зарэгістравана 96 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 17 крымінальных спраў, у 16-ці з іх устаноўлены падазраваемыя. Чатыры крымінальныя справы ўбуджаны ў адносінах да грамадзяніна П., які па месцы свайго жыхарства вырабляў і збываў вадзіцелям падробныя чэкі і рахункі на права пражывання ў гасцініцы. У Васілеўшчыне нецвярозы ўгоншчык завалодаў аўтамабілем «Рэно» і ўчыніў на ім паездку ў Івянец і Тонава.  

Пракуратурай раёна ўстаноўлена, што філіялам «Аўтамабільны парк № 17» і ААТ «Радзіма Якуба Коласа» дапускаюцца нясвоечасовыя пералічэнні абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне, а таксама не ажыццяўляецца спагнанне з работнікаў страт, нанесеных наймальніку, у рэгрэсным парадку. Дырэктарам абодвух прадпрыемстваў вынесены прадпісанні.    

Суд прыгаварыў да двух гадоў зняволення 31-гадовага жыхара Новага Свержаня, вінаватага ў набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў, і, акрамя таго, да яго прыменены прымусовыя меры лячэння ад наркатычнай залежнасці.  На 3 600 000 рублёў аштрафаваны 38-гадовы жыхар Дзераўной – за паўторнае на працягу года фальшывае паведамленне ў міліцыю.

 ДАІ выявіла 283 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – вадзіцель у нецвярозым стане і 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 64 недысцыплінаваныя пешаходы. Зафіксавана пяць дарожных аварый, абышлося без пацярпелых. 18 снежня ў раёне прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам – «Паважаеш іншых – паважаеш сябе!».  

Санітарнай службай вынесена прадпісанне аб зняцці з абароту ў гандлёвым аб’екце ПГУП «Вік-Маркт» (г. Стоўбцы, зав. Таварны) нізказамярзаючай вадкасці для абмывання шкла аўтамабіляў «Экспедыцыя», узор якой не прайшоў лабараторнае даследаванне  па санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаваннях, зацверджаных рашэннем Мытнага саюза, па паказчыку метанола (пры норме 0,05 % ён складае 9,65 %). 

«Хуткая» выязджала да хворых 152 разы, у прыватнасці чатыры сігналы паступілі да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *