Слова – медыкам

Год моладзі Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

СЯСТРЫНСКАЯ СПРАВА

Кацярына Дзядзюля ў ліку тых маладых спецыялістаў, якія прыехалі на месца самастойнай працы пасля заканчэння медыцынскіх навучальных устаноў у цэнтральную раённую бальніцу. Да таго ж, Кацярына прадстаўляе тую катэгорыю маладых людзей, хто з’яўляецца выпускніком школ раёна Стаўбцоўшчыны. Пуцёўку ў самастойнае жыццё ёй дала Заямнаўская СШ.

Выпускніца Барысаўскага медыцынскага каледжа Кацярына Дзядзюля прызначана на работу ў хірургічнае аддзяленне райбальніцы. Гэта стацыянар, дзе знаходзяцца пацыенты са складанымі паталогіямі. Медыцынскія сёстры маюць клопат выходжвання пасляаперыцыйных хворых. Так што старт у прафесію для Кацярыны Дзядзюля сур’ёзны, яна гэта адчула за свой першы год работы.

Маладога спецыяліста палюбілі і калегі, і пацыенты. Не раз можна пачуць да яе ласкавы зварот – Кацячка. Кацярына адказвае людзям сваёй прыветнасцю, паслухмянасцю і жаданнем апраўдаць іх давер і спадзяванні.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПАВІНЕН ВЕДАЦЬ КОЖНЫ МУЖЧЫНА

Прастата – гэта ўнутраны мужчынскі палавы орган, які размяшчаецца ля выхаду з мачавога пузыра і ахоплівае частку мочаспускальнага канала. У мужчын маладога ўзросту прастата адказвае за паўнацэнную рэпрадуктыўную функцыю. Пасля 40 гадоў гэта функцыя пачынае патухаць, а орган церпіць узроставыя змяненні.

Рак прастаты найбольш часта сустракаецца сярод злаякасных новаўтварэнняў у мужчын сярэдняга і пажылога ўзросту. Развіццё гэтай паталогіі ўрачы найперш звязваюць з узроставымі і гарманальнымі перабудовамі: у асноўным, са змяненнем у крыві ўзроўню мужчынскага палавога гармону – тэстастэрону.

На сучасны момант няма доказаў, што рак прастаты можна папярэдзіць. Тым не менш, можна знізіць рызыку.

Рэкамендуецца павысіць узровень фізічнай актыўнасці, знізіць лішнюю вагу, абмежаваць ужыванне прадуктаў з вялікім утрыманнем тлушчаў, з’ядаць пяць ці больш порцый фруктаў і агародніны кожны дзень. Здаровае харчаванне таксама ўключае хлеб, стравы з зерневых прадуктаў, рыс, боб. Пры гэтым варта адмовіцца ад курэння і злоўжывання алкаголем.

Важнай часткай прафілактычных мер з’яўляецца лячэнне хранічнага прастатыту. Пастаянны запаленчы працэс і яго рэцыдывы анколагамі разглядаюцца як фактары, якія садзейнічаюць развіццю злаякаснай пухліны.

Рак прастаты не заўсёды ўдаецца выявіць рана, таму што раннія формы пухліны звычайна не выклікаюць сімптомаў, пацыент не адчувае змяненняў у сваім самаадчуванні і не звяртаецца да ўрача. Пры павелічэнні пухліны можа сціскацца мочаспускальны канал, і гэта будзе абцяжарваць мочаспусканне. Пры раку прастаты можа з’яўляцца кроў у мачы, сперме. Пры распаўсюджаным раку прастаты могуць паражацца лімфатычныя вузлы, косці і іншыя органы. Многія пацыенты скардзяцца на болі ў суставах, касцях, асабліва ў паясніцы і касцях таза.

З мэтай ранняга выяўлення раку прастаты прапаноўваецца праводзіць прафілактычнае абследаванне пацыентаў без якіх-небудзь сімптомаў, што атрымала назву скрынінгу. Ён заключаецца ў рэгулярным вымярэнні ПСА (прастат-спецыфічнага антыгену) у крыві ў мужчын старэй за 45 гадоў – гэта пухлінны маркер раку прастаты. Пры павышэнні ўзроўню ПСА вышэй вызначанага парогавага значэння (традыцыйна гэта 4 нг/мл) праводзіцца біяпсія прастаты пад кантролем ультрагукавога даследавання праз прамую кішку.

Паважаныя мужчыны, калі вы адказна адносіцеся да свайго здароўя і хацелі б прыняць удзел у прагараме скрынінгу раку прастаты, звярніцеся да ўрача для выканання даследавання ўзроўню ПСА ў крыві. Ранняе выяўленне пухліны дапамагае своечасова пачаць лячэнне і мае добрыя вынікі.

Ірына ПЯРХАЛЬСКАЯ, урач-валеолаг цэнтральнай раённай бальніцы

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *