Да ведама

Нумары Соцыум

ЯК РАЗГЛЯДАЮЦЦА ЗВАРОТЫ ГРАМАДЗЯН

Адным з важных напрамкаў у рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» для дзяржаўных органаў, кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў з’яўляецца работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Пракуратурай Мінскай вобласці ў бягучым годзе ўдзяляецца значная ўвага ажыццяўленню нагляду за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы, а таксама заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку выканаўчымі і распарадчымі органанмі вобласці.

Пракурорскія праверкі, праведзеныя ва ўсіх райвыканкамах вобласці, у радзе сельскіх і пасялковых выканаўчых камітэтаў, паказалі, што пры вырашэнні зваротаў маюць месца выпадкі валакіты, падрыхтоўкі фармальных адказаў заяўнікам без разгляду пастаўленых імі пытанняў па сутнасці.

Так, засталася нявырашанай заява, што паступіла ў Вілейскі райвыканкам 09.01.2015 ад грамадзянкі З. аб прыняцці мер да яе суседа, які парушаў правілы карыстання жылымі памяшканнямі. За такое правапарушэнне прадугледжана адказнасць па арт. 26.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Аднак, у выніку неналежнага разгляду скаргі намеснікам старшыні райвыканкама да адміністрацыйнай адказанасці правапарушальнік не быў прыцягнуты.

Бярэзінскім раённым Саветам дэпутатаў не разгледжаны па сутнасці зварот грамадзяніна П. ад 26.01.2016 аб набыцці пустуючага з 2006 года дома ў в. Усход Капланецкага сельсавета. З адказу заяўніку за подпісам старшыні раённага Савета дэпутатаў вынікае, што дом не можа быць прададзены, паколькі ён сельвыканкаму не належыць. Грамадзяніну П. рэкамендавана звярнуцца да спадчыннікаў памерлага ўладальніка дома. У той жа час, паводле даных Бярэзінскай натарыяльнай канторы, спадчынная справа пасля смерці ўласніка гэтага дома не заводзілася, звестак аб тым, што Капланецкі сельвыканкам праводзіў пошук спадчыннікаў, у матэрыялах праверкі па звароце грамадзяніна П. няма.

У адпаведнасці з дзеючым грамадзянскім заканадаўствам указаны дом, пры адсутнасці спадчыннікаў, павінен быў перайсці ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі па месцы знаходжання спадчыннай маёмасці пасля году з дня адкрыцця спадчыны.

У выніку неналежнага разгляду звароту грамадзяніна П. Капланецкім сельвыканкамам меры да рэалізацыі свайго права аб пераходзе пустуючага домаўладання ва ўласнасць сельвыканкама прыняты не былі, што пазбавіла магчымасці яго продажу грамадзянам.

Праверкай Свіслацкага сельскага выканаўчага камітэта Пухавіцкага раёна ўстаноўлена, што сельвыканкам самаўхіліўся ад вырашэння пытання, пастаўленага ў звароце грамадзяніна А. па пытанні абсталявання дзіцячай пляцоўкі на перасячэнні вуліцы Міру і завулка Зялёнага. Пасля абследавання гэтага ўчастка работнікі выканкама ўстанавілі, што яго тэрыторыю належыць ачысціць, устанавіць бардзюры і правесці санітарную абрэзку дрэў. Старшынёй сельвыканкама зварот грамадзяніна накіраваны для разгляду дырэктару філіяла «Дружны» УП «Жылцепласэрвіс» Пухавіцкага раёна з просьбай аб аказанні дапамогі ў абсталяванні дзіцячай пляцоўкі. У той жа дзень дырэктарам філіяла «Дружны» накіраваны адказ заяўніку і старшыні сельвыканкама аб тым, што ўказаны ўчастак зямлі не знаходзіцца на балансе арганізацыі і не абслугоўваецца ёю. Гэтая інфармацыя старшынёй сельвыканкама прынята да ведама і спісана ў справу.

У Смалявіцкі райвыканкам 29.05.2015 паступіў калектыўны зварот жыльцоў дамоў №№ 1, 2, 5 па вуліцы Машэрава ў аграгарадку Слабада Азярыцка-Слабадскога сельсавета па пытанні перабояў на працягу апошніх двух гадоў водазабеспячэння кватэр, размешчаных на трэцім – пятым паверхах вышэйназваных дамоў. Па зыходзе 15 дзён з дня паступлення заявы намеснік старшыні райвыканкама накіраваў адказ заяўнікам аб неабходнасці ўстаноўкі павышальнай помпы. Пры гэтым райвыканкам ад вырашэння актуальнага пытання забеспячэння вадой грамадзян, якія звярнуліся, самаўхіліўся, канстатуючы ў адказе неабходнасць вытворчасці работ, без указання, якім чынам і ў якія тэрміны яны будуць выкананы.

З рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» 17.07.2015 у гэты ж райвыканкам паступіў зварот грамадзяніна Ш. па пытанні нясвоечасовага вывазу смецця ў вёсцы Ляды Смалявіцкага раёна. Намеснікам старшыні райвыканкама заяўніку дадзены адказ, дзе ўтрымліваецца толькі растлумачэнне нормаў арт. 17 «Аб абыходжанні з адходамі», а таксама ўказаны графік вывазу цвёрдых камунальных адходаў у вёсцы Ляды. Праверка па ўказаных у звароце довадах не праводзілася, выканаўца па скарзе абмежаваўся толькі адпіскай заяўніку.

Усяго па выніках пракурорскіх праверак па выкананні заканадаўства аб зваротах грамадзян у райвыканкамы і сельвыканкамы ў 2015 годзе ўнесены 23 прадстаўленні, па патрабаванні пракурора 27 вінаватых службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Таіса ВАРВАЛЮК, старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці

 

ДЛЯ ПРАВЕРКІ ПРЫБОРАЎ УЛІКУ

У Рэспубліцы Беларусь за мінулае дзесяцігоддзе створана эканоміка, якая дынамічна развіваецца і арыентавана на няўхільны рост дабрабыту і павышэнне якасці жыцця грамадзян, абарону іх матэрыяльных, сацыяльных і культурных інтарэсаў. Паступова праходзіць інавацыйнае развіццё краіны. Аднак у нашай рэспубліцы недастатковая колькасць крыніц энергетычных і сыравінных рэсурсаў. У гэтым напрамку праведзена і працягваецца вялікая работа па ўкараненні энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Такім чынам, з 2010 года праводзіцца абавязковае абсталяванне ўсіх кватэр, дамоў прыборамі ўліку расходу паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў (газу, вады, электраэнергіі).

З мэтай забеспячэння належнага кантролю выяўлення выпадкаў несанкцыянаванага ўмяшальніцтва ў работу прыбораў уліку Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь мае магчымасць правядзення даследавання пломбаў, запорна-пламбіровачных прыстасаванняў, устаноўленых на прыборах кантролю іх расходу.

У сувязі з гэтым упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці аказвае юрыдычным і фізічным асобам на платнай аснове наступныя паслугі:

– правядзенне даследаванняў (экспертыз) устаноўленых на лічыльніках пломбаў і пламбіровачных прыстасаванняў з мэтай выяўлення слядоў пабочнага ўздзеяння на іх;

– устанаўленне фактаў паўторнага навешвання пломбы, запорна-пламбіровачных прыстасаванняў, закрутак.

Пры ўзнікненні спрэчных пытанняў акажам кансультацыю, накіраваную на ўдасканаленне канструкцый асобных тыпаў пломбаў для павышэння іх надзейнасці. Па пытаннях арганізацыі правядзення даследаванняў ці атрымання кансультацыі грамадзяне могуць звяртацца па адрасе: г. Міснк, вул. Кіжаватава, 60/7 ці па тэл. (8-017) 36-00-111; г. Стоўбцы, вул. Гайдука, 21, ці па тэл. 5-10-78.

М. Белавусаў, начальнік Стаўбцоўскага МРА ДКСЭ Рэспублікі Беларусь



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *