Экзамены і канцэрты

Культура Нумары

image_pdfimage_print

23-12-2015-24

Ражджэственскім канікулам у Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў паклалі пачатак кантрольныя ўрокі, можна сказаць – экзамены і акадэмічныя канцэрты. Настаўнікам і вучням прыйшлося паказаць, што яны паспелі за першае паўгоддзе навучальнага года. Многія з іх атрымалі высокія адзнакі сур’ёзнай экзаменацыйнай камісіі ў складзе кіраўніцтва школы і аддзяленняў.

Як расказвае дырэктар Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Слесарчык, у гэтым навучальным годзе ў раёне музыкай і іншымі відамі мастацтва займаюцца 730 дзяцей. Яшчэ з амаль 80 вучнямі выкладчыкі працуюць у трох філіялах – Любкаўшчынскай, Мікалаеўшчынскай і Заямнаўскай сярэдніх школах. Такім чынам, і дзеці ў сельскай мясцовасці могуць развіваць свае таленты.

На ражджэственскіх канікулах юныя дараванні прымуць удзел у канцэртах, ранішніках, што зробіць адпачынак казачным і чароўным.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *